Логотип PARTA.BY - первая социальная сеть Беларуси
Будзьма разам!
Вход: Забыли пароль? | Регистрация
[ на Парта "Стандарт" ]  |  [rus]   [bel]
Главная    Поиск    Фотогалерея    Дневники    Звезды    Переменка    Форум    Помощь
 
Всего :
Сегодня:
Вчера:
28445
0
0
 
 
   Интервью      Фотогалерея звезд      Диалог со звездой      Наши звездочки  
Зміцер Вайцюшкевіч - з крыкам «кія» і ўдарам нагі!
 
Ён нарадзіўся на беразе Нёмана ў мястэчку Бярозаўка, якое вядома дзякуючы шклозаводу “Нёман”, але цяпер усё больш дзякуючы яму. Ён адзіны на нашай сцэне выкарыстоўвае для сваіх песень столькі вершаў вядомых пісьменнікаў. Ён сапраўдны беларус, вядомы ў нашай краіне, але нават больш за яе межамі. Былы ўдзельнік гуртоў “Палац” і “KRIWI”, уладальнік рок-кароны 2000 года, лідэр і мастацкі кіраўнік “WZ-Orkiestra”, папулярны сольны выканаўца і ўдзельнік разнастайных супольных праектаў. Усё гэта Зміцер Вайцюшкевіч. З асобнымі старонкамі жыцця гэтага чалавека мы зараз і пазнаёмімся.






Зміцер, першае пытанне – самы-самы першы трывалы ўспамін з Вашага маленства?

Некаторых амаль няма, а можа я іх недужа памятаю. Ёсць нейкія ўрыўкі, я думаю, што на старасці гадоў іх будзе больш, там можа пачну я трохі дзяцінець. А з успамінаў... такі маленькі ўрывак, як мяне на санках вязуць у дзіцячы садок, стан такі паўсонны, дарэчы звычайны для дзяцей раніцай. Так сама Новы год, пэўная барацьба за Дзеда Мароза з дзяўчынай, якая мне вельмі падабалася, яе звалі Святлана. Мне тады было гады 4-5.
 
Раскажыце нам пра гэты час свайго жыцця?

Я не быў ідэальным выхаванцам, не гледзячы на тое, што я ў мамы быў адзін, яна была звычайна на працы, а я сам сабе гаспадар. Лес побач, Нёман, грыбы, сокі, лёд узімку... мне вельмі падабаецца, што ўсё было натуральна. Не было спецыяльных кружкоў, бацькі за шыю нікуды не гналі.

Якія цікавыя ўчынкі ў малым узросце Вы рабілі?
Як усе хлопцы і па дахах лазілі, і ў сады суседскія. У летку яблыкі белы наліў – гэта святое. Жах перад тым, як быць наказаным рабілі гэтыя яблыкі яшчэ смачнейшымі. Рыгор Барадулін кажа: “Да сваёй жонкі трэба праз акно – іншы смак!”. У нас была свая банда такая, у кожнага былі свае клікухі. Самы яскравы ўспамін гэта, напэўна, ён застанецца ў памяці да канца маіх дзён, як мы ўдваіх з маім сябрам хадзілі доўга па лесе, а потым выйшлі на вялікае поле, а там стаяў маленькі дамок і нам падалося, што там нікога няма. І мы, падышоўшы да яго, прыёмам каратэ, нагой і з крыкам “кія!” разбілі акно, дарэчы, зрабіў гэта я. А аказалася, што там спаў мужчына, магчыма пастух. Не ведаю і па сённяшні дзень, хто там быў, мы ўжо адышлі ад гэтага дому, а ён прачнуўся і пачаў за намі бегчы. І вось у гэтым полі, якога не відаць канца-краю, жах, што ён нас дагоніць! Але мы паспелі дабегчы да лесу і там ён нас не змог дагнаць. Гэта вось такое моцнае ўражанне з-за сваіх дурасцяў дзіцячых.
 
А што памятаеце пра свае першае публічнае выступленне (нават калі яно адбылося на табурэтцы перад сваякамі ці ў дзіцячым садку)?

Справа ў тым, што ў мяне была традыцыйная сям’я і не было такога, што “Дзімачка, ты такі слаўны”. На табурэт мяне не ставілі, усе неяк было значна прасцей. Мы з хлопцамі і пакурвалі, і папівалі, гэта недзе першы клас, але гэта было хутка скончана, маці пару разоў прайшлася бізуном.
А першыя выступы ў дзіцячым узросце, мы не мелі грошай, каб хадзіць у музыную школу і я пайшоў у такі гурток “духавы аркестр” і менавіта там пачаліся першыя спробы. Там было 20 хлопчыкаў і заняткі больш нагадвалі нейкую гульню, бо кожны хацеў паспрабаваць сябе ў новым інструменце і казаць пра паўнацэнныя рэпітыцыі нельга. Але гэта была своеасаблівая жыццёвая школа. Больш трывала ў памяці захоўваюцца нейкія няўдачы, таму добра памятаю, у школе быў нейкі выпускны і я павінен быў прачытаць там верш кароткі, я яго памятаю і цяпер, але ў той момант я яго канешне не прачытаў, я забыўся. Мне было вельмі сорамна, бо гэта ж было на сцэне.

Вашы першыя ўражанні ад школы? Ці хацелася туды ісці? Ці засталося гэта жаданне пасля першага наведвання?
Шчыра кажучы, школа і школа... другая справа, што ў маім класе была дзяўчына, якую я кахаў з дзіцячага садка, таму для мяне гэта было нейкім пэўным апраўданнем таго, што трэба ісці ў школу. Не самае страшэннае ў жыцці – пайсці ў школу. А з пазіцыі сённяшніх гадоў – усё нармалёва.

Як складаліся адносіны ў школьным калектыве?
Драліся! Было пару сяброў надзейных. Я быў такім дурачком-зацейнікам, калі можна так сказаць, я ўвесь час хацеў звярнуць увагу на сябе той дзяўчыны. У школе я вучыўся не дрэнна, можна сказаць, што добра. Хаця ў мяне ўвесь час былі праблемы з расейскай мовай і з беларускай.
 
А што можаце сказаць пра свайго першага школьнага сябра? Ці працягваеце сяброўства і зараз?

Гэта мой аднакласнік Саша Гросс. Настаўнікі з яго ўвесь час кпілі, бо ён быў ленаваты. Да рэчы ў нас школа была побач з лесам і недалёка шклозавод “Неман”, мы лазілі туды, у новыя цэхі лазілі. Для нас гэта было вельмі цікава лазіць па гэтых будоўлях. Мы дапамагалі камусьці красці хрусталь, вазы недаробленыя, яны валяліся пад плотам. Лес, грыбы... да мы практычна Маўглі раслі.
Саша цяпер у Бярозаўцы і мы, шчыра кажучы, не падтрымліваем кантакт, так вось разляцеліся. Але ў юнацтве было вельмі шмат размоў, асабліва калі пачыналася пара кахання, як сябе паводзіць з дзяўчатамі. Прычым размовы былі пра адносіны менавіта платанічнага характару. Для мяне ў той час дакрануцца да каханай дзяўчыны было нечым немагчымым.

Самы цікавы прадмет у школе?
Цяжка сказаць цяпер. Мне вельмі падабалася матэматыка. Тым больш, што ў мяне не кепска ішло. Геаграфія, бо было цікава разглядаць карты і вывучаць дзе і што знаходзіцца. Хачу сказаць, што ўсё залежыла толькі ад настаўніка. Беларускую літаратуру ў нас выкладаў Міхаіл Ігнатавіч, такі беларускамоўны чалавек, магчыма ён і паўплываў на мяне, хаця тройкі былі і па літаратуры. Але, шчыра кажучы, і сёння я лічу, што адэкватнае ўспрыманне літаратурных твораў расейскай і беларускай класікі прыходзіць у больш дарослым узросце. Таму я не надта веру, што варта дзецей пад прымусам застаўляць чытаць. Так, яны прачытаюць, але праз гэта яны могуць толькі абагаціць моўны запас, а да поўнага сэнсу твора могуць так і не прыйсці.

Самы любімы настаўнік (ці настаўніца)?
Справа ў тым, што іх было некалькі. У трэцім класе была наша класная Тэрэза Іванаўна, якая мяне вельмі любіла. Увогуле кажучы, трэбы ж каб цябе настаўніца любіла, тады і для цябе яна так сама любімая. А калі настаўніца табе падабаецца і яна яшчэ любіць цябе, то гэта проста шчасце.
 
Пасля 8-га класа Вы вырашылі паступаць у Лідскае музычнае вучылішча. Чаму менавіта туды?

Даволі дзіўны момант жыцця. Я лічу, што ў гэтым нават нейкая выпадковасць ёсць. Справа ў тым, што я не канчаў музычнай школы і толькі пачынаў разумець музычную грамату. Але ўнутры нешта свярбела і трэба было нешта з гэтым рабіць. Спачатку я думаў паступаць у Гародню ў вучылішча мастацтваў, культпрасветвучылішча тады, яно было больш ніжэйшага ўзроўню, думаў, што туды прасцей бедзе паступіць. Мне здавалася, што ў Ліду мяне проста не возьмуць, бо я без музычнай школы. Але заняткі не прайшлі дарэмна. І чуў я добра. Я паспрабаваў паступіць у Ліду, сыграў на Ленінградскім саксафоне два творы. І яны мяне ўзялі на клас кларнету. Так пачалася мая вучоба. Цэлы год па 6-7 гадзін заняткаў. У той час было ні да чаго, ні да дзевак, ні да нейкіх выхадак. За год я стаў гонарам вучылішча, мяне пачалі вазіць у Гродна на слёт кларнецістаў, выкладчыкаў вышэйшых музычных навучальных устаноў Беларусі. Пасля, на трэцім курсе, я стаў лаўрэатам алімпіады па музычнай тэорыі (па дыктанце) якая адбывалася ў Маладзечна. Мяне рыхтавалі да кансерваторыі Ленінградскай, але трапіў я ў Інстытут культуры. Я вельмі рады гэтаму, тым больш, што я трапіў да выкладчыка, які вучыў майго выкладчыка з Лідскага вучылішча. У інстытуце культуры я меў магчымасць спакойна займацца без нейкіх спартыўных матываў, як у той час было ў Кансерваторыі. У 1992 годзе я вырашыў пайсці на конкурс, які праходзіў на студыі Беларускага тэлебачыння там мяне з першага туру і другі прапусцілі, а вось далей ужо не. Там было шмат выканаўцаў, якіх цяпер ніхто і не бачыць і не чуе. А потым мяне запрасілі ў “Палац”.

Вы выдатны мультыінструменталіст. А вось ці можаце вы пералічыць нам поўны спіс музычных інструментаў, якімі Вы валодаеце?
Прафесійна я валодаю толькі кларнетам, а так трошкі іграю на гітары, фартэпіяна і саксафоне, калі я кажу, што трошкі іграю, то гэта значыць магу сабе акампанаваць. Яшчэ я ў школе граў на ўдарнай устаноўцы, таму і роля ўдарніка мне так сама знаёма.
 
Выдайце ж нам сакрэтную інфармацыю – а хто такі Тодар? Чаму Вас так клічуць?

Калі ў 1992 годзе я трапіў у “Палац”, а там было прынята каб у кожнага была свая мянушка, тады мяне сталі зваць Фёдарам. Чаму менавіта так? Я і сам не ведаю. Магчыма з-за таго, што быў я вельмі спакойны і лагодны, як і Фёдар Сухаў з вядомага ўсім фільму.
Але з цягам часу я стаў разумець, што трэба быць больш рашучым і цвярдзейшым. І мянушка Фёдара трансфармавалася ў Тодара. Трэба сказаць, што за мяжой мяне і ведаюць у асноўным як Тодара. Бо для іх Вайцюшкевіч гэты 17 гукаў транскрыпцыі, што цяжка для вымаўлення і для напісання. Да рэчы ў Японіі мяне і клічуць Тодар-сан.

Многія з Вашых песень напісаны на словы вядомых і таленавітых паэтаў (Р. Барадулін, А. Камоцкі і інш.). Калі Вы ўпершыню адчулі ў сабе гэтую, калі можна так сказаць, унутраную лірычную неабходнасць?
У 1997 годзе я паспрабаваў напісаць песню на верш Дранько-Майсюка і атрымалася “Песенька няшчаснага казла”. Не хачу хваліцца, але цяпер, мабыць, толькі я пішу песні на вершы вядомых аўтараў. Мне падабаецца прадстаўляць новых ці ўжо вядомых пісьменнікаў у новым выглядзе. Да мяне гэта рабілі “Песняры”. У мяне ёсць песні на вершы Ўладзіміра Някляева, Алеся Камоцкага, Уладзіміра Маякоўскага, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна.

А вось якую музыку Вы слухалі ў дзяцінстве, юнацтве, больш сталым узросце, зараз? Як змянялася (калі змянялася ўвогуле) Ваша стаўленне да музыкі?
У дзяцінстве, юнацтве я слухаў розную музыку: Ала Пугачова, Уладзімір Высоцкі, а калі трапілі ў рукі пласцінкі з заходнімі выканаўцамі, то і Ролінг Стоўнз. Я нічым не адрозніваўся ад звычайных дзяцей. Больш скажу, я ганаруся тым, што я з самай простай сям’і. Цяпер я так сама слухаю розную музыку. Люблю паслухаць класіку, менавіта “Радыё – культура”. Але і сярод папулярнай музыкі ёсць нешта, што мне падабаецца.
Да сучаснай музыкі стаўлюся неадназначна. Бывае складаецца ўражанне, што выканаўцы лічуць, што пад іх музыку мы павінны ўвесь час весяліцца, а я так не лічу, бо музыка гэта нешта большае. Пад яе не толькі трэбы бывіць час, але і падумаць, ці адпачыць.

Тое ж самае пытанне, але ў дачыненні да музычных куміраў (ці не толькі музычных).
Куміраў, у сучасным разуменні гэтага слова, у мяне няма. Ёсць людзі, якіх я паважаю, такіх людзей шмат. Яны ёсць і ў сучаснай эстраднай музыцы і ў класічнай музыцы. Такія людзі ёсць і проста ў жыцці. Але называць нікога не буду, бо ўсіх адразу не ўспомніш, а нікога забыць і пакрыўдзіць не хачу.
 
А вось калі б не сцэна, музыка, песні – кім бы Вы яшчэ маглі стаць?

Хутчэй за ўсё я бы стаў будаўніком, бо гэта можна сказаць, сямейным заняткам было. Альбо мог атрымаць прафесію звязаную са шклом, думаю мог сказацца ўплыў завода “Нёман”. Але стаў тым, кім стаў.

Галоўны поспех у Вашым жыцці, самая вялікая няўдача?
Складана сказаць, бо тое, што для мяне можа быць поспехам для іншага чалавека пусты гук і наадварот. Тое ж самае і пра няўдачу. Поспех... можа гэта сын, а можа і творчасць... складана сказаць.

Ці сустракаліся Вы са сваімі настаўнікамі і аднакласнікамі пасля заканчэння школы?
Не, не сустракаўся. У гэтым годзе будзе 20 год як школу скончылі, але не сустракаліся ніводнага разу. Не склалася ў нас традыцыя сустрэч. Але ў Бярозаўцы цікавяцца маімі справамі, праўда я там нячаста бываю.

Ці спрабавалі шукаць сваіх сяброў праз інтэрнэт-рэсурсы?
Не, на аднакласнікі.ру я прынцыпова не заходжу, бо і расейскі гэта праект, і не люблю я калі многа людзей.

Вы кажаце, што не любіце калі многа людзей, а як жа Вашы канцэрты, калі збіраліся тысячныя залы?
Зараз я больш шаную ўтульнасць сустрэч і на першае месца выходзіць усталяванне кантакту са слухачамі, узаемаабмен эмоцыямі.

Зміцер, Вы заўсёды і ўсюль размаўляеце на беларускай мове. А ці складана прытрымлівацца сваёй пазіцыі ў рускамоўным асяроддзі?
Так, складана і спачатку было і цяпер бываюць цяжкассці. Але я лічу, што мы беларусы павінны шанаваць і паважаць тое, што ў нас ёсць. Мы павінны памятаць, што мы самастойны і самабытны народ і зусім не абавязаны быць залежнымі ад “цягніку” Мінск – Масква, ці Мінск – Варшава.
Акрамя беларускай мовы я валодаю яшчэ ангельскай, расейскай і польскай мовамі, таму і не адчуваю вялікіх цяжкасцей, калі сустракаюся і размаўляю з людзьмі.
 
Ці спрабавалі Вы высветліць свае карані? І як Вы ставіцеся да людзей, якія спрабуюць аднавіць сваё генеалагічнае дрэва?
Так, свае карані ведаць трэба, але сам я не займаўся гэтым. Мае родныя спрабавалі высветліць гэта пытанне, нават намалявалі гэта самае дрэва. Яно не надта вялікае, але ёсць.
На самой справе, тое, што мы высветляем максімум да 19 стагоддзя, гэта такая дробязь у параўнанні з Японіяй. Там людзі ведаюць сваіх продкаў аж да 8 стагоддзя. У іх на могілках стаяць каменчыкі, якія сімвалізуюць кожнага з продка. Ведаць свае карані трэба, але рабіць гэта сэнсам жыцця, мне падаецца, не варта.

І, як фінальная кропка гэтага інтэрв'ю, скажыце, Зміцер, што б Вы хацелі пажадаць нашым чытачым?

Хочацца пажадаць здароўя моцнага, асабліва зараз, калі грып няшчадна косіць людзей. Яшчэ любві і кахання, менавіта яны ў свой час не далі мне саступіць з майго шляху. Я веру ў лёс і наканаванасць, таму я ведаю, што ў нас усіх усё будзе добра, галоўнае памятаць, што мы варты гэтага!
Анастасія Філановіч
 
Комментарии
 
№1 Навіна (05.05.2009 12:39)
Nastik Музыка і спявак Зміцер Вайцюшкевіч выступіць з канцэртам 14 траўня на малой сцэне к/з “Мінск”. Пачатак у 19.00. Канцэрт адбудзецца пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
 
№2 LOVE (15.05.2010 08:19)
Samirax200

Interested in you,
My name is samira, i saw your profile today and became interested in you,i will also like to know you better, i want you to send an email to me so that i can send you my picture for you to know whom i am.Here is my email address ( samira_vaye@yahoo.com ) i believe we can move from here.I am waiting for your mail.Remember the distance or col our does not matter but love
matters allot in life.
Yours Love
samira
reply to this box..... ( samira_vaye@yahoo.com )



------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------




Interesada en ti,
Mi nombre es samira, vi tu perfil hoy y se interesó en usted, también me gustaría saber mejor, quiero enviar un correo electrónico a mí para que yo pueda enviar mi foto para que usted sepa quien soy. Aquí está mi dirección de correo electrónico samira_vaye (AT) yahoo (punto) com i creo que podemos pasar de here.I estoy esperando su distancia mail.Remember la col o nuestro no importa sino el amor
asignar los asuntos de la vida.
Yours Love
samira
(samira_vaye@yahoo.com)
..................................................

Interested in you,
My name is samira, i saw your profile today and became interested in you,i will also like to know you better, i want you to send an email to me so that i can send you my picture for you to know whom i am.Here is my email address samira_vaye(AT)yahoo(DOT)com i believe we can move from here.I am waiting for your mail.Remember the distance or col our does not matter but love
matters allot in life.
Yours Love
 
№3 greeting (01.11.2011 17:26)
ramia55 greeting,
My name is Miss Ramia Olivia, I came across your email today when i was browsing the net, and i became interested in you. that's why i sent u a message in your profile and your email address i will like you to contact me directly through my email address here (oliviaramia@yahoo.com) because I will like to know more about you and establish a relationship which is based on love & trust with you I want you to reply me back with joy and happiness as soon as you receive my mail so i can send you my picture and tell you more things about my self bye for now

Yours Miss Ramia.
 
№4 11 (07.09.2012 19:13)
Гость <a href="http://e-comersant.ru">Интернет магазин</a>
 
№5 11 (07.09.2012 19:14)
Гость http://e-comersant.ru
 

Заголовок:      Введите код на картинке:     


   

  
 
   

Внимание, данный вид дизайна работает в тестовом режиме! При этом не все ресурсы и возможности Парты могут быть доступны или работать корректно. Если в связи с этим вы испытываете затруднения, то, пожалуйста, переключитесь обратно в основной дизайн. Мы также будем рады всем вашим комментариям и замечаниям по поводу нашего нового дизайна.
Все замечания по новому дизайну пишем сюда!



Наши звездочки

Юлия Кузнецова

Ксения Федоронок

Марина Майская

Анастасия Филанович

Белорусский календарь
Что происходило в этот
день в истории Беларуси
Ноябрь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      

Добавить событие



Погода в Минске » Беларусь

 
 


 
Rambler's Top100 Каталог TUT.BY RATING ALL.BY
 
ИП Свирко Н.В. УНН 191057948 © PARTA.BY, 2008-2012.