бел | рус

?
  05.03.2009
Расскажи о себе на парте!
 
  02.03.2009
Узнай про родной край на парте
 
  25.02.2009
Дневники на парте!
 
  12.02.2009
Новый дизайн парты!
 
  04.02.2009
У каждого свои интересы на парте
 
     
Зарегистрировано пользователей:
  Всего : 28436
  Сегодня: 0
  Вчера: 0



Погода в Минске » Беларусь


 О проекте / О проекте в СМИ
Сябры, сваякі, суседзi...

Хто "расстаўляе сеткi" ў Iнтэрнэце?

Ат, не ведаў герой вядомай песнi, як з найменшымi выдаткамi часу i сiлаў адшукаць сваю каханую. У ясеня спытаў, у таполi... Трэба было спытаць у пошукавай сiстэмы "Яндэкс". Або адразу, не марудзячы, зарэгiстравацца на "Аднакласнiках.Ру".

Зрэшты, на момант выхаду ў кiнапракат першай "Iронii лёсу" (1975 год) падобных сэрвiсаў проста не iснавала. I справа нават не толькi ў iмклiвым развiццi сучасных Iнтэрнэт-тэхналогiй, доступ да якiх тады мелi лiчаныя адзiнкi, а сёння — i пiянеры, i пенсiянеры. На той час i да ўзнiкнення тэлепраграмы "Чакай мяне" было яшчэ далёка — амаль 25 гадоў. I не тое нават каб у мiнулым тысячагоддзi людзi не разыходзiлiся па жыццi, а потым не спрабавалi шукаць адно аднаго — i гублялiся, i знаходзiлiся, усё ж дзве сусветныя вайны, адну рэвалюцыю i распад звышдзяржавы перажылi. Але такi масавы характар памкненне "знайсцi i пералiчыць па галовах" набыло ўсяго пару гадоў таму. I пайшлi, як грыбы, расцi сацыяльныя сеткi — рэсурсы, з дапамогай якiх людзi з розных краiн i кантынентаў аднаўляюць страчаныя i завязваюць новыя кантакты.

Даведка

Тэрмiн "сацыяльная сетка" быў уведзены ў 1954 годзе сацыёлагамi. Ён развiваў падыход да даследавання сацыяльных сувязяў памiж людзьмi з дапамогай так званых сацыяграм — дыяграм, у якiх асобныя персоны прадстаўленыя ў выглядзе кропак, а сувязi памiж iмi — у выглядзе лiнiй. У iнтэрнэце першыя веб-сайты сацыяльных сетак з’явлiся ў 1995 годзе. Напрыклад, з гэтага моманту бярэ адлiк сайт Сlаssmаtеs.соm ("аднакласнiкi"), якi дапамагаў карыстальнiкам знаходзiць i падтрымлiваць сувязь з тымi, з кiм чалавек меў справу на працягу ўсяго жыцця, ад дзiцячага садка да ВНУ, вайсковай службы i месца работы. Гэтая сетка iснуе i цяпер, налiчваючы больш як 40 мiльёнаў актыўных карыстальнiкаў, пераважна з ЗША i Канады. Але безумоўным лiдарам у сусветным павуцiннi па ахопе аўдыторыi на дадзены момант з’яўляецца рэсурс MуSраsе.соm, якi аб’ядноўвае каля 80 мiльёнаў карыстальнiкаў.

...Вам знаёмае адчуванне "выпасцi з жыцця"? Прыкладна так сябе адчуваеш у незнаёмай кампанii, якая размаўляе пра нешта сваё, аб чым ты не маеш уяўлення, або ў месцы, дзе быў толькi аднойчы ў глыбокiм дзяцiнстве, а ў сучаснасцi сустрэў зусiм iншы пейзаж i антураж. Цi не кожны другi расказвае: "Вось, адшукаў праз "Аднакласнiкаў" былога саслужыўца". Iншыя скардзяцца, што кiраўнiцтва забаранiла доступ да гэтага рэсурсу. У стужках навiнаў там i тут паведамленнi — дзе пра скандалы, звязаныя з "лiпавымi" "Аднакласнiкамi", дзе пра зорак шоў-бiзнэсу, спорту, палiтыкi, якiя не баяцца выходзiць у сацыяльную сетку i кантактаваць са знаёмымi, якiя ведалi гэтых зорак яшчэ да ўзыходжання на Алiмп. Я цiкаўлюся ў знаёмых, навошта iм гэтыя сеткi, больш падобныя да секты — а мне слушна пярэчаць, што пра густ апельсiнаў варта спрачацца толькi з тымi, хто iх еў. У рэшце рэшт, хутчэй, з жадання адзiн раз убачыць, чым з памкнення сапраўды кагосьцi знайсцi, вырашаю нырнуць у сетку. 

На што-небудзь замарочыцца

Проста так увайсцi ў пошукавую базу сайта оdnоklаssniki.ru нельга — патрэбная рэгiстрацыя. Але гэта справа папраўная: наяўнасць электроннай паштовай скрынi, доступ у Iнтэрнэт ды 5—10 хвiлiн часу.  "Нас 11 мiльёнаў, i гэта не мяжа!" — папярэджваюць стваральнiкi сайта, i гэтая iмклiвасць росту ўражвае. Для параўнання: месяц таму карыстальнiкаў было каля 9 мiльёнаў.

Што тут ёсць? Магчымасць пошуку — па канкрэтных iмёнах—прозвiшчах (для тых, у каго добрая памяць) або па ланцужку "час i месца" (напрыклад, хто вучыўся ў гэтым горадзе ў гэтым годзе). Плюс магчымасць расказаць аб сабе — бiяграфiя, захапленнi, фота. За першыя тры гадзiны я знайшла праз сайт чвэрць свайго выпускнога класа, трэцюю частку курса, некалькiх калег з рэдакцыi, былога настаўнiка i сваё першае каханне. Яшчэ праз пару гадзiн яны пайшлi да мяне самi — пачкамi. Тыя, з кiм i без таго рэгулярна бачымся, з нейкай незразумелай радасцю вiталiся i вiншавалi "з далучэннем", далёкiя знаёмыя распытвалi аб жыццi-быццi. Потым размова пераходзiла на "а як у цябе", збочвала на iншых знаёмых, i завяршалася агульнай высновай, што трэба як-небудзь, пры выпадку, абавязкова сустрэцца.

Зрэшты, толькi па "Аднакласнiках", напэўна, ранавата рабiць высновы. Сацыяльныя сеткi служаць розным iнтарэсам. Напрыклад, створаны ў 2005 годзе рэсурс "УКантакце" (vkоntаktе.ru), паводле слоў аднаго з яго стваральнiкаў Паўла Дурава, вырас з традыцыйных студэнцкiх сайтаў i дазволiў навучэнцам адной i той жа ВНУ лепш ведаць адзiн аднаго i не губляцца пасля вучобы, прывучыўшы карыстальнiкаў указваць замест вiртуальных iмёнаў i карцiнак рэальныя iмёны i фатаграфii. Рэсурс "МойКруг" (mоjkrug.ru) — дзелавы, заклiканы найперш спрашчаць жыццё тым, хто займаецца рэкрутынгам, або сам шукае работу цi новыя магчымасцi для самарэалiзацыi — "па рэкамендацыi старога знаёмага вам будзе прасцей гэта зрабiць, чым прыходзячы з вулiцы", — адзначае адмiнiстрацыя сайта, i спрачацца з ёй не выпадае. Дарэчы, "МойКруг" пабудаваны на цiкавай тэхналогii: ёсць меркаванне, што ўсе людзi на зямлi знаёмыя не больш як праз шэсць рукапацiсканняў. (Мае сябры аднойчы высветлiлi, што знаёмыя праз два рукапацiсканнi з... былым прэзiдэнтам ЗША Бiлам Клiнтанам). Так што тэарэтычна вы можаце пазнаёмiцца з кiм захочаце — трэба толькi, каб вас прадставiў той, хто ведае патрэбную персону асабiста. Дык вось, вiртуальна пацiскаючы адзiн аднаму рукi, можна знайсцi прафесiйныя кантакты цi атрымаць якую iншую карысць. Гэтаксама iснуюць рэсурсы "сямейнага тыпу", скажам, www.gеni.соm, якi дазваляе пабудаваць уласнае генеалагiчнае дрэва i ўсталёўваць сувязi з "сябрамi сям’i", рэлiгiйныя суполкi — www.mусhurсh.оrg дазваляе любому, хто жадае, стварыць уласную царкву i сабраць адзiнаверцаў, i нават... антысацыяльныя, на якiх можна разам калi не сябраюць, то ненавiдзяць, кшталту "кнiгi нянавiсцi" www.hаtеbооk.оrg, дзе можна ад душы вылаяцца на ўсё i ўсiх, хто вам не падабаецца, пад дэвiзам "вораг вашага ворага — ваш сябар". Дайшло нават да таго, што па сетцы гуляў "клон" рэсурсу "Аднакласнiкi" пад назвай "Аднакамернiкi" — з цалкам падобным дызайнам, структурай i напаўненнем, толькi ў блатным стылi. Праўда, хутка стала зразумела, што гэта не паўнацэнны сайт, а толькi карцiнка, пустышка, калi хочаце.

Падводныя камянi

Бадай, самае частае абвiнавачванне сацыяльных сетак — у тым, што яны ствараюцца на заказ расійскіх спецслужбаў. А што яшчэ загадаеце падумаць, калi карыстальнiку прапануецца ўказваць аб сабе ўсю максiмальна поўную iнфармацыю, а пры змяшчэннi фота — толькi ўласнае, i каб твар быў добра бачны, ды яшчэ ўдакладняць, дзе i калi зроблены здымак, а калi людзей многа, то называць усiх. Адмiнiстрацыi сайтаў такiя меркаваннi абвяргаюць, але своеасаблiва. "Мы працуем над тым, каб абаранiць канфiдэнцыйную iнфармацыю аб карыстальнiку, — сцвярджае стваральнiк "Аднакласнiкаў" Альберт Папкоў. — Аднак калi да нас звяртаюцца праваахоўныя органы ў адпаведнасцi з законам, мы дапамагаем iм". Цi сапраўды адмiнiстрацыйныя службы сацыяльных сетак "здаюць" сваiх карыстальнiкаў, адназначна адказаць нельга дагэтуль. Але вось такiя выпадкi, што судовыя прыставы, падатковыя iнспектары i ваенныя камiсарыяты знаходзiлi сваiх "клiентаў" праз гэтыя самыя сеткi, ужо былi.

Акрамя сапраўднай цi мiфiчнай небяспекi вiртуальных "хвастоў", у кожнага рэсурсу iснуюць пэўныя свае нязручнасцi, не ўлiчаныя або свядома пакiнутыя распрацоўшчыкамi. Скажам, на тых жа "Аднакласнiках" вiзiт кожнага чалавека на вашу асабiстую старонку фiксуецца ў раздзеле "Мае госцi", i часта бывае незразумела, што забыўся тут гэты незнаёмец. А незнаёмец, цалкам верагодна, усяго толькi вырашыў удакладнiць па фатаграфii, цi вы — той чалавек, якога ён шукае, цi гэта толькi цёзка.

На некаторых рэсурсах пошук людзей ускладняецца тым, што, напрыклад, назва горада цi ВНУ ў агульнай базе можа быць напiсана з памылкай. Цi проста на iншай мове. Дый патрабаванне "толькi свае фота i толькi рэальныя iмёны" далёка не ўсе выконваюць. Свайго пiцерскага брацiка, скажам, я адшукала толькi па ланцужку "горад—школа"; добра яшчэ, што жаночым iмем не падпiсаўся.

Затое кожны рэсурс прапануе i свае бонусы. Да прыкладу, "УКантакце" дазваляе не проста пакiдаць паведамленнi, а маляваць графiцi "на сцяне", а таксама ствараць суполкi па iнтарэсах — клубы. У некаторыя дастаткова не ўваходзiць, толькi пачытаць назвы для паляпшэння настрою: "Клуб тых, хто ненавiдзiць дурныя рассылкi "перашлi гэты лiст 100 сябрам, iнакш табе гамон", "Клуб тых, хто любiць шчоўкаць пластыкавымi пухiрамi на ўпакоўках тавараў, каб атрымлiвалася тыц-тыц-тыц", або нават "Клуб тых, хто ад няма чаго рабiць чытае тэкст на асвяжальнiку паветра ў туалеце, а потым чытае на казахскай i ўкраiнскай мове i рагоча"...

Прывiтанне, Бiлi!

Калi гаварыць аб сацыяльных сетках, нельга абмiнуць увагай знакамiтасцяў. Яшчэ не прайшлi тыя часы, калi ў Iнтэрнэце карыстальнiкi спрачалiся, хто вядзе той цi iншы блог — зорка цi звычайны чалавек. А цяпер з’явiлася i новая забава: дазнацца, хто з папулярных асобаў не супраць адшукаць сваiх аднакласнiкаў, аднакурснiкаў, саслужыўцаў i г.д.

На "Аднакласнiках" у першы ж свой заход я вынайшла 8 Бiлаў Гейтсаў. Наўрад цi хоць адзiн з iх сапраўдны, але неафiтаў, якiя хочуць пагрэцца ў прамянях чужой славы, гэта не спыняе. Для параўнання: "Уладзiмiраў Пуцiных" на сайце — каля 30, прычым карыстальнiкi не заўжды ведаюць дакладны ўзрост расiйскага лiдара; Нiкаля Сарказi — 8 экзэмпляраў; Джорджаў Бушаў-старэйшых — 10... Затое "пашанцавала" з дасведчанымi прыхiльнiкамi i клонамi поп-зоркам, пiсьменнiкам, акцёрам i нават кiнагероям — 8 чароўных Гары Потэраў, больш як 20 "цудоўных нянек" Анастасiй Заваратнюк, добры тузiн галасiстых Дзiмаў Бiланаў (Вiктараў Беланаў), 4 модныя Харукi Муракамi ды 7 гламурных Аксан Робскi. I гэта нягледзячы на тое, што многiя папулярныя асобы абуралiся наяўнасцю "двайнiкоў", а ў выпадку з уладальнiкам кампанii "Евросеть" Яўгенам Чычваркiным справа без малога не дайшла да суда, пасля чаго анкеты-клоны былi тэрмiнова выдаленыя з сайта.

З беларускiмi зоркамi прасцей — нiхто за iхнiя спiны не хаваецца. Таму i Аляксей Хлястоў, i Ларыса Грыбалёва, i Алеся, i Настасся Цiхановiч, i Iлля Мiцько, i Сяргей Кухто, i Максiм Алейнiкаў, i Сяргей Сухамлiн на "Аднакласнiках" цалкам рэальныя. Гэтаксама як Дар’я Домрачава, Кацярына Карстэн, Максiм Мiрны i Алiм Керымаў. Праўда, стасункi нашы знакамiтасцi завязваюць далёка не з усiмi, а толькi з тымi, каго сапраўды ведаюць цi хочуць адшукаць.

Яно вам трэба?

Праз тыдзень я зразумела, што часу на "Аднакласнiкаў" марнуецца зашмат. Прычым нават калi не працоўнага, а свайго асабiстага, то ўсё адно гэта адбiваецца на працы, бо выспацца нармалёва не атрымлiваецца. А станоўчых вынiкаў нешта не бачна. З некалькiх дзесяткаў знойдзеных сяброў i знаёмых палову можна было адшукаць iншым шляхам, а з некаторымi пасля абмену камплiментамi сувязь так i перарвалася... З iншага боку, аб чым гаварыць з людзьмi, якiх ты не бачыў больш за дзесяць гадоў, i якiя даўно сталi табе чужымi. Табе збольшага не цiкавыя iхнiя захапленнi, iм — твае. Вы не падпiсвалiся на ўзаемны душэўны стрыптыз.

А самае галоўнае — калi прыгледзецца, сацыяльнымi сеткамi карыстаюцца дастаткова маладыя людзi. Яны рассталiся з былымi знаёмымi не з прычыны войнаў цi катаклiзмаў, а цалкам свядома, па ўласным жаданнi — не абмянялiся тэлефонамi, не пiсалi лiстоў, проста не сябравалi. I цяпер як мiнiмум дзiўна спрабаваць знайсцi ў вiртуальнасцi, ды яшчэ ў мiнулым, тое, чаго не было — цеплыню чалавечых адносiнаў... Магчыма, таму ўсё больш людзей закрываюць свае акаунты i выдаляюць анкеты?

Зрэшты, гэта маё ўласнае меркаванне. Што прыносяць сацыяльныя сеткi, кожны карыстальнiк вырашае для сябе сам.

Таццяна Ахотнiчэнка (Шухта), мая былая аднакласнiца, знойдзеная праз сайт: "Ведаеш, Вiка, гэта сайт для адзiнокiх людзей. Ты спытаешся, няўжо ў нас 11 мiльёнаў адзiнокiх людзей. А чаму не? Гэта хоць нейкiя стасункi, на прымiтыўным узроўнi, але стасункi. А тое, што сайтам актыўна карыстаюцца сямейныя людзi, сведчыць зноў жа пра недахоп стасункаў... Я хачу наладзiць асабiстае жыццё, i не бачу нiчога дрэннага ў тым, каб карыстацца дзеля гэтага Iнтэрнэтам. Скажам так, калi мой выбраннiк будзе з лiку сяброў, а не проста чалавек з вулiцы, мне будзе спакайней".

Атмаравi, альтэрнатыўны рок-музыкант: "Нядаўна сустрэўся з аднакласнiцай, якую не бачыў гадоў 13. Кантакт трымаю толькi з адным чалавекам з майго класа, астатнiя неяк згубiлiся, большасць з’ехалi за мяжу. А цяпер дзякуючы сайту адбылася гэтая сустрэча, i, наколькi мне здалося, яна атрымалася цiкавай i карыснай. Будзем яшчэ сустракацца. Увогуле цiкава бачыць, як рэагуюць на цябе людзi з таго мiнулага, у каго ў памяцi ты — школьнiк...".

Мы сядзелі за адной партай

Адносна нядаўна — калi быць дакладным, то 5 лютага 2008 года — i на нашай вулiцы з’явiўся аналаг папулярнай сацыяльнай сеткi "Аднакласнiкi.Ру". У даменнай зоне .bу гэты праект — першы, заклiканы аб’яднаць усiх тых, хто ў розныя часы вучыўся на тэрыторыi Беларусi. Рэклама яго ўжо змешчана ў цэнтры сталiцы, колькасць наведвальнiкаў рэсурсу — некалькi соцень чалавек у дзень. А цалкам ён называецца "Першы беларускi нацыянальны сацыяльны праект Раrtа.Bу". Чаму абрана менавiта такая назва, цi будзе "Парта" канкурыраваць з "Аднакласнiкамi", з якiмi прэтэнзiямi карыстальнiкаў даводзiцца сутыкацца i ў якiм накiрунку развiвацца — пра ўсё гэта расказвае кiраўнiк праекта Мiкалай СВIРКО.

— Навошта ўвогуле ладзiць падобную справу пасля "Аднакласнiкаў"?

— Насамрэч iдэя нарадзiлася напрыканцы лета 2006 года, абсалютна незалежна ад знешняга ўплыву, i адразу быў праведзены пошук у Iнтэрнэце на прадмет адпаведнiкаў. Высветлiлася, што iснуе рэсурс "Аднакласнiкi". Што датычыцца рэалiзацыi, ад самой iдэi да яе практычнай распрацоўкi прайшло паўтара года — доўгi час задума проста "ляжала на палiцы", чакаючы свайго часу.  Цяпер праект толькi стартаваў, i ён падстройваецца пад рэакцыю карыстальнiкаў.

— А якая яна, гэта рэакцыя?

— Напэўна, самыя неадназначныя i рознабаковыя ацэнкi выклiкае дызайн праекта. Адным адназначна i моцна падабаецца, другiм не падабаецца ўвогуле. Ад чаго мы iшлi, прыдумляючы афармленне? Хацелi выкарыстаць не "голыя" старонкi, а стварыць пэўную атмасферу, стварыць вобраз парты, якi быў бы агульным i для сучасных выпускнiкоў, i для тых, хто вучыўся яшчэ ў Савецкiм Саюзе. Уласна кажучы, таму i выбралi назву "Парта.Бай" — якiя б нi ўкаранялiся тэхналогii, а парты ў школах i iнстытутах застаюцца, мяняюцца толькi вонкава. Хацелася, каб рэсурс быў не механiчным: увёў прозвiшча, знайшоў сябра, — а нейкiм больш утульным, чалавечным.

— У кожнага сацыяльнага рэсурсу — свае "разынкi": дзесьцi можна складаць рэйтынг фота, дзесьцi — маляваць графiцi. Цi ёсць свая асаблiвасць у "Парты.Бай"?

— Большасць гэтых асаблiвасцяў яшчэ наперадзе. Напрыклад, зусiм хутка будзе абноўлены iнтэрфейс асабiстай старонкi, плюс з’явяцца дадатковыя магчымасцi: стварэнне фотаальбома, ацэнка фота, наяўнасць карыстальнiка на сайце, стварэнне груп па iнтарэсах... У далейшых планах — дадаць на сайце яшчэ некалькi раздзелаў, якiя, спадзяёмся, будуць вельмi цiкавыя беларускаму карыстальнiку. Амаль гатовы да запуску раздзел "Знакамiтасцi", дзе будуць сабраныя iнтэрв’ю з вядомымi асобамi Беларусi — размовы пра iх дзяцiнства, успамiны пра школьнае i студэнцкае жыццё.

— Дарэчы, пра знакамiтасцяў. Вельмi лёгка сабраць iнфармацыю аб папулярным чалавеку i зарэгiстравацца пад яго iмем. "Парта.Бай" ад гэтага нейкiм чынам застрахаваная?

— "Парта.Бай" арыентавана перш за ўсё на беларускую аўдыторыю — як паказвае статыстыка, каля 85 працэнтаў нашых наведвальнiкаў — гэта жыхары Беларусi.  Натуральна, мы нiколi не будзем роўныя "Аднакласнiкам",  але ў гэтым i пэўны плюс. У нас знакамiтасцяў менш, i, паколькi мы плануем пастаянна папаўняць раздзел iнтэрв’ю, хутка стане зразумела, дзе сапраўды — анкета знакамiтасцi, а дзе — проста "клон".

За першыя два месяцы стартавага перыяду колькасць зарэгiстраваных удзельнiкаў "Парта.Бай", як плануецца, не перавысiць 3—5 тысяч чалавек. Таму праблем тэхнiчнага характару быць не павiнна, абсталяванне справiцца, запэўнiвае Мiкалай Свiрко.

— Праз "Парту.Бай" вам ужо ўдалося каго-небудзь знайсцi?

— Тых сяброў, з кiм я не кантактаваў да гэтага — пакуль не ўдалося. Яшчэ надта малая колькасць карыстальнiкаў, праекту патрэбны пэўны час, каб пра яго людзi даведалiся. Мы стараемся папулярызаваць яго: напрыклад, у раздзеле "Пераменка" пастаянна дабаўляюцца забаўныя гiсторыi i фота. Але з пункту гледжання пошуку, думаю, сайт пачне быць дзейсным не раней чым праз тры месяцы.

— Што адметна, у вашай пошукавай базе — больш за 2500 населеных пунктаў i больш за 4000 навучальных устаноў. Калi з першымi больш-менш зразумела, бяры даведнiк ды перапiсвай, то каб пералiчыць другiя, патрэбна карпатлiвая праца: адны знiкаюць, iншыя мяняюць назвы...

— Так, база даных — адметная асаблiвасць нашага праекта. У iншых сетках, наколькi мне вядома, карыстальнiкi самi задаюць населены пункт, указваюць навучальную ўстанову, якую скончылi, а потым ужо iншыя далучаюцца. Гэта нязручна ў тым сэнсе, што адна i тая ж назва можа быць напiсаная па-рознаму — напрыклад, на рускай мове, лацiнкай, або проста з памылкай... Так што гэта вялiкi аб’ём работы, нябачны, але тым не менш важны. Наша база даных навучальных устаноў складзена па стане на пачатак 2007 года, так што, магчыма, у нас няма школ, якiя адчынiлiся цi зачынiлiся пасля гэтага тэрмiну — аднак карыстальнiку варта толькi звярнуцца ў адмiнiстрацыю праекта, i мы дададзiм яго школу ў агульны спiс. Калi браць тыя навучальныя ўстановы, што мянялi назвы, яны таксама будуць зведзены з дапамогай карыстальнiкаў у адно цэлае.

У Расii вакол сацыяльных сетак разгарэлася нямала скандалаў — напрыклад, з iх дапамогай судовыя прыставы i ваенкаматы адшуквалi сваiх "клiентаў". Цi застрахаваная ад гэтага "Парта.Бай"? паводле слоў кiраўнiка праекта, кожны чалавек сам нясе адказнасць за тыя звесткi, што ён называе пры рэгiстрацыi, таму супрацоўнiк ваенкамата, зарэгiстраваўшыся на рэсурсе, патэнцыяльна можа знайсцi старонку "адмоўнiка" i напiсаць паведамленне "Вася, цябе чакаюць у армii". Але канфiдэнцыйную iнфармацыю аб карыстальнiку (у тым лiку нумар тэлефона, якi запрошваецца пры рэгiстрацыi для сувязi) нiхто выдаваць не збiраецца.

— У вызначэннi ёсць слова "беларускi". Многiя кажуць: чаму ж тады не назвацца "Крэйда.Бай" i не зрабiць рэсурс беларускамоўным?

— Так, падобных прэтэнзiй было многа — чаму рэсурс не беларускамоўны i чаму людзi не могуць зарэгiстравацца на роднай мове. Наконт першага — мы ўжо вызначылiся, што будзем рабiць дзвюхмоўны рэсурс, у будучым карыстальнiк зможа выбiраць, якi варыянт для яго больш зручны, на якой мове ён хоча чытаць навiны. Што датычыцца другога, мы адмовiлiся ад гэтага, каб не ствараць блытанiну — рэгiструючыся на розных мовах, ды яшчэ невядома, наколькi пiсьменна, цяжэй знайсцi адзiн аднаго. Таму вырашылi лiшнi раз не адпужваць наведвальнiкаў; але не выключаем, што ў будучым пяройдзем да дзвюхмоўя i тут. У любым выпадку, мы пастараемся зрабiць гэты рэсурс адметным ад расiйскiх, ён не капiруе чужыя прыклады, а робiцца цалкам сiламi нашых распрацоўшчыкаў i накiраваны найперш не на камерцыйны поспех, а на тое, каб быць цiкавым людзям.

Па-за межамi iнтэрв’ю пацiкавiлася ў Мiкалая — чыё фота змешчана на рэкламе "Парты.Бай"? "Мне казалi, што я на сябе непадобны, але я не думаў, каб настолькi", — усмiхнуўся суразмоўца. Хацела сказаць яму, што багатым будзе, калi не пазнаюць. А потым падумала — лепш няхай пазнаюць. I знаходзяць у сетцы — былыя аднакласнiкi, аднагрупнiкi, аднакурснiкi. Iнакш для чаго ўвогуле ўся справа наладжвалася?

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.


2008-02-22  Zviazda.by    
Вернуться к списку

 





Хостинг предоставлен


Белорусский календарь
Что происходило в этот
день в истории Беларуси

 
Сентябрь 2017
 Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  

Добавить событие  





Rambler's Top100 Каталог TUT.BY RATING ALL.BY
ИП Свирко Н.В. УНН 191057948 © PARTA.BY, 2008-2012.
Обратная связь | Наши партнёры | Архив | Помощь