бел | рус

?
  05.03.2009
Напішы аб сабе на парце!
 
  02.03.2009
Даведайся пра родны край на парце
 
  25.02.2009
Дзённікі на парце!
 
  12.02.2009
Новы дызайн парты!
 
  04.02.2009
У кожнага свае інтарэсы на парце
 
     
Зарэгістравана карыстальнікаў:
  Усяго: 28436
  Сёння: 0
  Учора: 0



Погода в Минске » Беларусь


Беларуская гістарычная віктарына “Разам з Parta.by – даведайся пра родны край!”
праводзіцца круглы год сумесна з кампаніяй “Будзьма!”)



Скончана 1 лістапада 2009. Вы больш адказваць не можате.
Пераможцы апошняга тура
  Ф.I.I Правільных адказаў Колькасць балаў  
1 Липовка Наталья Анатольевна 23 67
2 Красовская Галина Алексеевна 22 66
3 Турпакова Тамара Григорьевна 22 66
4 Липовка Галина Васильевна 22 65
5 Липовка Анатолий Михайлович 22 65
6 Ярмоленко Елена Георгиевна 22 64
7 Шурмелев Виктор Анатольевич 21 63
Пераможцы суцяшальнага розыгрышу
  Ф.I.I Правільных адказаў  
1 Матюкс Алла 22  
2 Французов Павел Олегович 22  
3 Шкуринов Виталий Васильевич 22  
Вашы адказы:
  • Размясціце інструменты ў залежнасці ад часу іх з’яўлення і шырокага распаўсюджання на Беларусі, ад найбольш старога – да “маладога”:

    Пытане проходзіла з 7 кастрычніка 2009 па 1 лістапада 2009
    Нажаль Вы не паспелі адказаць на гэтае пытанне

    • дуда, гітара, гармонік, ліра;
    • ліра, гармонік, дуда, гітара;
    • дуда, ліра, гармонік, гітара; [верны адказ]
    • гітара, дуда, гармонік, ліра.


  • У творах якога беларускага аўтара ўпершыню ўзгадваюцца скамарохі?

    Пытане проходзіла з 8 кастрычніка 2009 па 1 лістапада 2009
    Нажаль Вы не паспелі адказаць на гэтае пытанне

    • св.Кірыл Тураўскі; [верны адказ]
    • Мікола Гусоўскі;
    • Францыск Скарына;
    • Каятан Марашэўскі.


  • Беларускія скамарохі, сярод якіх было многа цыганаў, праславіліся сваімі выступленнямі з дрэсіраванымі мядзведзямі не толькі ў гарадах і вёсках Вялікага княства, іх ведалі таксама на кірмашах Прусіі, Шлезвіга, Баварыі і Эльзаса, Скандынавіі, Расіі і на Балканах. А польскія летапісы XIV ст. узгадваюць, як магнаты з Вялікага княства, наведваючы сталіцу Польскай Кароны Кракаў, прывезлі з сабой скамарохаў з мядзведзямі у якасці забавы для каралеўскага двара Ягайлы. Як называлі гэтых скамарохаў у народзе?

    Пытане проходзіла з 9 кастрычніка 2009 па 1 лістапада 2009
    Нажаль Вы не паспелі адказаць на гэтае пытанне

    • мядведнікі, паганяйлы;
    • літвіннікі, глуматворцы;
    • мядведнікі, літвіннікі; [верны адказ]
    • цыганнікі, паганялы.


  • Шахматная фігура 12 ст. ў выглядзе скамароха, знойдзеная пад Ваўкавыскам, з’яўляецца ў наборы:

    Пытане проходзіла з 10 кастрычніка 2009 па 1 лістапада 2009
    Нажаль Вы не паспелі адказаць на гэтае пытанне

    • ферзем;
    • канём;
    • сланом;
    • пешкай. [верны адказ]


  • Фрэскі скамарохаў 12 ст. ў Кіеве выяўлены:

    Пытане проходзіла з 11 кастрычніка 2009 па 1 лістапада 2009
    Нажаль Вы не паспелі адказаць на гэтае пытанне

    • на сцяне жылога дома;
    • у будынку гарадской піўніцы;
    • у княскім палацы;
    • у Сафійскім саборы. [верны адказ]


  • У “зводнай каралеўскай капэле”, прыдворным музычным ансамблі, пасаду распарадчыка капэлы з 1592 г. займаў:

    Пытане проходзіла з 12 кастрычніка 2009 па 1 лістапада 2009
    Нажаль Вы не паспелі адказаць на гэтае пытанне

    • Леў Сапега; [верны адказ]
    • Васіль Цяпінскі;
    • Мікола Гусоўскі;
    • Альбрэхт Радзівіл.


  • На думку беларускіх этнографаў, у старажытнасці на беларускіх землях да язычніцкіх абрадаў меў дачыненне:

    Пытане проходзіла з 13 кастрычніка 2009 па 1 лістапада 2009
    Нажаль Вы не паспелі адказаць на гэтае пытанне

    • гусляр; [верны адказ]
    • дудар;
    • бубнач;
    • гарманист.


  • Паводле беларускіх казак, свой талент Музыка звычайна:

    Пытане проходзіла з 14 кастрычніка 2009 па 1 лістапада 2009
    Нажаль Вы не паспелі адказаць на гэтае пытанне

    • атрымлівае ад звышнатуральных сілаў у дар; [верны адказ]
    • атрымлівае ў спадчыну ад бацькоў;
    • адшуквае ў лесе пад чароўным дубам;
    • купляе ў чорта за грошы.


  • Паводле беларускага фальклору, калі грае Музыка, то ўся навакольная прырода рэагуе на гэта тым, што:

    Пытане проходзіла з 15 кастрычніка 2009 па 1 лістапада 2009
    Нажаль Вы не паспелі адказаць на гэтае пытанне

    • адказвае стыхійнымі бедствамі для людзей;
    • імкнецца да Музыкі, каб пачуць яго гранне; [верны адказ]
    • не рэагуе ніяк;
    • ўсё жывое імкнецца заглушыць яго музыку.


  • Паводле беларускага фальклору, да якога сацыяльнага стану звычайна належыць герой-Музыка?

    Пытане проходзіла з 16 кастрычніка 2009 па 1 лістапада 2009
    Нажаль Вы не паспелі адказаць на гэтае пытанне

    • гараджанін;
    • селянін;
    • святар;
    • маргінал (не належыць ні да якога стану). [верны адказ]


  • Вялікі князь Жыгімонт Аўгуст у “Лісце аб зборы з падданых гаспадарскіх падатку, вызначанага Віленскім Сеймам 1565-1566 гг.”, просіць гораданачальнікаў адносна музыкаў, дудароў і скамарохаў-мядведнікаў:

    Пытане проходзіла з 17 кастрычніка 2009 па 1 лістапада 2009
    Нажаль Вы не паспелі адказаць на гэтае пытанне

    • браць з іх падатак 8 грашоў разам з усімі, хто пражывае ў гарадах без пэўнае справы; [верны адказ]
    • наладзіць спаборніцтвы на лепшага гарадскога Музыку з грашовай прэміяй 7 дукатаў;
    • утварыць “акадэміі” для навучання музыкаў, спевакоў і скамарохаў;
    • наймаць дудароў у якасці сігналістаў падчас нападу на гарады.


  • Паводле беларускага фальклору Музыку адносна земляробчай працы звычайна лічаць:

    Пытане проходзіла з 18 кастрычніка 2009 па 1 лістапада 2009
    Нажаль Вы не паспелі адказаць на гэтае пытанне

    • безгаспадарлівым; [верны адказ]
    • лайдаком;
    • працавітым;
    • гаспадаром, якому цудам шчасціць.


  • Архаічным матывам індаеўрапейскага паходжання для еўрапейскіх казак з’яўляецца матыў змеяборства, паводле якога герой-асілак змагаецца з цмокам. Але пазней з’явілася новая інтэрпрэтацыя гэтага матыву, паводле якога з цмокам змагаецца Музыка. Назавіце рэгіён, дзе паводле этнаграфічных даследаванняў распаўсюджана гэткая унікальная інтэрпрэтацыя старажытнай легенды:

    Пытане проходзіла з 19 кастрычніка 2009 па 1 лістапада 2009
    Нажаль Вы не паспелі адказаць на гэтае пытанне

    • Усходне-славянскія абшары;
    • Прыбалтыка;
    • Беларусь; [верны адказ]
    • Германія.


  • Аднойчы паводле фінансавых дакументаў вялікакняскага двара грошы былі патрачаны на запрашэнне незвычайнага музыкі для грання перад князем Жыгімонтам ІІ. Пазней гэты факт натхніў мастака Войцэха Герцана на напісанне карціны, а Уладзіслава Сыракомлю – на напісанне паэмы пра тое, як незвычайны музыка разагнаў тугу караля па памерлай Барбары Радзівіл. Што гэта быў за музыка?

    Пытане проходзіла з 20 кастрычніка 2009 па 1 лістапада 2009
    Нажаль Вы не паспелі адказаць на гэтае пытанне

    • афрыканскі шаман-джамбеіст;
    • нямецкі шарманшчык Густаў фон Штайль;
    • Валянцін Бакфарк, знакаміты музыка-віртуоз, венгр;
    • простанародны музыка-бандурыст. [верны адказ]


  • На сярэднявечнай мініяцюры “Урачысты ўезд караля Жыгімонта ў Гданьск” выяўлены:

    Пытане проходзіла з 21 кастрычніка 2009 па 1 лістапада 2009
    Нажаль Вы не паспелі адказаць на гэтае пытанне

    • Музыка з беларускай дудой; [верны адказ]
    • князь Жыгімонт з флейтай;
    • Валянцін Бакфарк, знакаміты музыка-віртуоз, венгр;
    • анёлы з фанфарамі.


  • “Траістай му́зыкай” у Батлейцы называлі:

    Пытане проходзіла з 22 кастрычніка 2009 па 1 лістапада 2009
    Нажаль Вы не паспелі адказаць на гэтае пытанне

    • маленькі аркестр з дуды, бубна і цымбалаў, які суправаджаў прадстаўленне; [верны адказ]
    • трох дудароў, што гралі найгрышы падчас прадстаўлення;
    • урачыстую песню анёлаў пасля сцэны нараджэння Ісуса Хрыста;
    • спеў мудрацоў, якія прыйшлі пакланіцца Ісусу-немаўлятку.


  • З 16 ст. да нас дайшлі звесткі пра гарадзенскі гурт, у якім гралі мясцовыя музыкі – М.Кавянчук, Я. Міхаловіч, Я. Кулакоўскі і інш. Як называўся гэты гурт?

    Пытане проходзіла з 24 кастрычніка 2009 па 1 лістапада 2009
    Нажаль Вы не паспелі адказаць на гэтае пытанне

    • Збор іграцоў места Горадна пад пакровам айца нашага святога Дамініка;
    • Магістрат;
    • Літоўская капэла; [верны адказ]
    • Гусляры.


  • Першая оперная прэм’ера адбылася на Беларусі...

    Пытане проходзіла з 25 кастрычніка 2009 па 1 лістапада 2009
    Нажаль Вы не паспелі адказаць на гэтае пытанне

    • у Гародні, у рэзідэнцыі Стэфана Баторыя ў канцы 16 ст.;
    • у Нясвіжы ў прыдворным тэатры Радзівілаў у канцы 18 ст.; [верны адказ]
    • у Мінскім гарадскім тэатры ў сярэдзіне 19 ст.;
    • у Беларускім дзяржаўным тэатры оперы і балета ў 1919 г.


  • У канцы 18 ст. на Беларусі распаўсюджваецца т.зв. аматарства: магнаты, багатая шляхта захапляюцца музыкай і пішуць музычныя творы, не лічачы гэта сваім галоўным прафесійным заняткам, бо для прадстаўнікоў гэтага класу прыстойнай лічылася толькі палітычная, царкоўная альбо вайсковая кар’ера. Аднак творы многіх знакамітых дзеячаў таго часу ўвайшлі ў залатую скарбонку музыкі Беларусі 18 ст. Сярод іх сваімі творамі праславіўся

    Пытане проходзіла з 26 кастрычніка 2009 па 1 лістапада 2009
    Нажаль Вы не паспелі адказаць на гэтае пытанне

    • Пане Каханку (Караль Радзівіл);
    • Тадэвуш Касцюшка; [верны адказ]
    • Саніслаў Аўгуст Панятоўскі (апошні кароль Рэчы Паспалітай);
    • Граф Зорыч.


  • У дакументах Пінскага гарадскога суда за 1699 г. разглядаецца справа чараўніка Хведара Адамовіча, які…

    Пытане проходзіла з 27 кастрычніка 2009 па 1 лістапада 2009
    Нажаль Вы не паспелі адказаць на гэтае пытанне

    • збіў дудара;
    • скраў дуду;
    • зачараваў дуду; [верны адказ]
    • абразіў дудара.


  • У 1784 г. на Піншчыне двое вясковых музыкаў гралі з даволі незвычайнай нагоды. Працягніце цытату з гістарычнага дакумента: “два халопа з вёскі Галева, што ў Пінскім павеце, гралі менуэт на скрыпцы і цымбалах...

    Пытане проходзіла з 28 кастрычніка 2009 па 1 лістапада 2009
    Нажаль Вы не паспелі адказаць на гэтае пытанне

    • у дзень прыёму караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў 1784 г.; [верны адказ]
    • ў час гневу Боскага на мяшчан і сялян Пінскіх, калі на сонцы плямы сталі чорным па беламу;
    • у карчме, што па шляху віленскім для жаўнераў маскоўскіх, што прыбылі дзеля людзей праваслаўных на землі Рэчы Паспалітыя;
    • на плошчы месца Пінскага ў час сканчэння мору вялікага.


  • У сяброўскім вершы 1856 г. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч называе С.Манюшку

    Пытане проходзіла з 29 кастрычніка 2009 па 1 лістапада 2009
    Нажаль Вы не паспелі адказаць на гэтае пытанне

    • дударом, якому Мінская зямелька родненькая матка; [верны адказ]
    • гусляром, якому Варшаўская зямелька родненькая матка;
    • Арфеем, якому Парнас – родны дом;
    • Трубадурам, якому і ў Францыі будзе пашана.


  • Паводле “Гісторыі беларускай савецкай музыкі” (1971 г.) на Ушаччыне ў 1920-х гг. этнографамі быў запісаны незвычайны плач-галашэнне (традыцыйная жалобная рэчытатыўная песня на магіле памерлага, якая традыцыйна выконвалася жанчынамі-“плачкамі”). Гэты плач прысвячаўся:

    Пытане проходзіла з 30 кастрычніка 2009 па 1 лістапада 2009
    Нажаль Вы не паспелі адказаць на гэтае пытанне

    • Максіму Багдановічу;
    • Льву Талстому;
    • Гусляру з паэмы Янкі Купалы “Курган”;
    • Уладзіміру Леніну. [верны адказ]


  • Першы выступ музыкаў-бітнікаў на Беларусі адбыўся:

    Пытане проходзіла з 31 кастрычніка 2009 па 1 лістапада 2009
    Нажаль Вы не паспелі адказаць на гэтае пытанне

    • у Салігорску, у гарадскім Доме культуры ў 1959 г.;
    • на замкавай гары ў Навагрудку ў 1960 г.;
    • у 1964 г. ў Гродне, у СШ №10; [верны адказ]
    • у Мінску, у фае інтэрната Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Музыкі, ў 1979 г.


Беларуская гістарычная віктарына “Разам з Parta.by – даведайся пра родны край!”
(праводзіцца круглы год сумесна з кампаніяй “Будзьма!”)

Віктарына праводзіцца на працягу 10 тураў. Кожны тур складаецца з вызначанага ліку пытанняў, роўнага колькасці каляндарных дзён у дадзеным туры.

Перыяд правядзення тура па гiсторыi музычнай культуры Беларусі: з 00:00 07 кастрычнiка 2009 па 24:00 31 кастрычнiка 2009(па беларускім часе, GMT +02:00)

Правілы правядзення тура па па гiсторыi музычнай культуры Беларусі:
Тур складаецца з 27 пытанняў. Для кожнага пытання неабходна выбраць 1 з 4-х варыянтаў адказаў. Пры гэтым адказаць на пытанне можна толькі адзін раз. За кожны правільны адказ налічваецца вызначаная колькасць балаў у залежнасці ад часу адказу:
* на працягу першых сутак з моманту апублікавання пытання - 3 бала;
* на працягу другіх сутак з моманту апублікавання пытання - 2 бала;
* на працягу трэціх сутак з моманту апублікавання пытання - 1 бал;
* на працягу чацвёртых і наступных сутак з моманту апублікавання пытання - 0 балаў.

Пры гэтым усе правільныя адказы (незалежна ад часу, які прайшоў з моманту апублікавання пытання) таксама залічваюцца як правільныя і ўлічваюцца пры правядзенні "суцяшальнага розыгрышу" і вызначэнні ўдзельнікаў фінальнай супергульні. Таму нават калі вы не паспелі адказаць на якое-небудзь пытанне на працягу першых 3-х сутак, то ўсё роўна не варта прапускаць яго.

За няправільны адказ балы не налічваюцца. Адмена раней выбранага варыянту адказу не дапушчаецца. Пазнаць, ці правільна былі выбраныя адказы на пытанні, можна будзе пасля заканчэння тура, калі будуць паказаныя ўсе правільныя адказы. Новыя пытанні будуць станавіцца даступнымі для адказаў з пачаткам новых сутак па беларускім часе (т.е. апоўначы).

Пераможцы тура па гiсторыi музычнай культуры Беларусі:
па па гiсторыi музычнай культуры Беларусі стануць 10 чалавек, якія будуць вызначаныя ў выніку 2 розыгрышаў (асноўны і суцяшальны розыгрышы). Усе пераможцы атрымаюць прызы і падарункі ад кампаніі "Будзьма!".

Асноўны розыгрыш:
Пераможцамі асноўнага розыгрышу стануць 7 чалавек, якія набяруць найбольшую колькасць балаў, г.зн. найбольш хутка і правільна адкажуць на найбольшую колькасць пытанняў. У выпадку калі аднолькавую максімальную суму балаў набярэ вялікая колькасць чалавек, пераможцы сярод іх будуць вызначаныя выпадковым чынам з ліку тых, у каго ёсць хоць бы адна фатаграфія ва ўласным профілі на Парце.

Суцяшальны розыгрыш:
Пераможцамі суцяшальнага розыгрышу стануць 3 чалавека, якія правільна адкажуць на найбольшую колькасць пытанняў тура незалежна ад часу адказу, які прайшоў з моманту апублікавання пытання. У выпадку калі аднолькавы максімальны лік правільных адказаў будзе ў вялікай колькасці чалавек, пераможцы сярод іх будуць вызначаныя выпадковым чынам з ліку тых, у каго ёсць хоць бы адна фатаграфія ва ўласным профілі на Парце.


Пераможцы ўсёй віктарыны:
Пасля завяршэння ўсіх 10 тураў віктарыны будзе праведзена фінальная супергульня (супервіктарына), да ўдзелу ў якой будуць дапушчаны ўсе пераможцы 10 тураў, а таксама вызначаны лік удзельнікаў віктарыны, якія не змаглі перамагчы ў якім-небудзь пэўным туры, але якія набралі максімальную колькасць балаў за ўсю віктарыну альбо максімальны лік правільных адказаў за ўсю віктарыну. Усе пераможцы атрымаюць каштоўныя падарункі, якія адпавядаюць статус супергульні.

Аб'яўленне пераможцаў:
Вынікі правядзення кожнага тура віктарыны і спісы пераможцаў будуць апублікаваныя ў адпаведным раздзеле віктарыны. Для ўдакладнення ўсіх момантаў, звязаных з уручэннем падарункаў, з пераможцамі звяжуцца па тэлефоне (калі дадзены чалавек пражывае ў Беларусі і паказаў свой тэлефон у рэгістрацыйнай інфармацыі) або па электроннай пошце. Адпраўка падарункаў будзе ажыццяўляцца ўсім у незалежнасці ад месца/краіны пражывання.

Прымайце ўдзел у нашай віктарыне самі і запрашайце прыняць у ёй удзел сваіх сяброў і знаёмых, таму што гэта не проста цікава, а сапраўды карысна!


 





Хостинг предоставлен


Беларускі каляндар
Што адбывалася ў гэты
дзень у гісторыі Беларусі

 
Верасень 2017
 Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  

Дадаць падзею  





Rambler's Top100 Каталог TUT.BY RATING ALL.BY
ИП Свирко Н.В. УНН 191057948 © PARTA.BY, 2008-2012.
Зваротная сувязь | Нашы партнёры | Архив | Дапамога