бел | рус

?
  05.03.2009
Напішы аб сабе на парце!
 
  02.03.2009
Даведайся пра родны край на парце
 
  25.02.2009
Дзённікі на парце!
 
  12.02.2009
Новы дызайн парты!
 
  04.02.2009
У кожнага свае інтарэсы на парце
 
     
Зарэгістравана карыстальнікаў:
  Усяго: 28436
  Сёння: 0
  Учора: 0



Погода в Минске » Беларусь


 Каляндар 19 чэрвеня

1924: нарадзіўся Быкаў Васіль Уладзіміравіч (пам. у 2003), народны пісьменнік Беларусі.  Нарадзіўся ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёну Віцебскай вобласці. Навучаўся на скульптурным аддзяленні Віцебскай мастацкай вучэльні.

Упершыню творы Васіля Быкава былі апублікаваны ў 1947 годзе, аднак творчая біяграфія пісьменніка пачынаецца з апавяданняў, напісаных у 1951 годзе. Некаторыя творы пісьменніка, такія як аповесці “Трецяя ракета” (1962), “Дажыць да світання”, былі экранізаваныя. 

Сярэдзіна 90-х нібыта вярнула пісьменніка ў савецкія часы. Шырокая траўля ў дзяржаўнай прэсе, забарона, цэнзура на выхад яго новых твораў, пагаршэнне на гэтай глебе здароўя вымусілі Быкава пакінуць Радзіму. Некалькі гадоў ён жыў за мяжой.

У снежні 2002 году Васіль Быкаў пераехаў на сталае жыхарства ў Чэхію. Тады пісьменнік сказаў, што ён “даўно марыў пасяліцца ў Чэхіі, заўсёды меў сымпатыю да гэтай краіны і яе грамадзянаў”. У рашэнні праблемы пераезду Быкава ў Чэхію актыўны ўдзел прымала канцылярыя чэскага прэзыдэнта і асабіста Вацлаў Гавэл. Некалькі апошніх гадоў Герой Сацыялістычнай Працы, ляўрэат Ленінскай прэміі, народны пісьменнік Беларусі пражываў у ФРГ, а да гэтага ў Фінляндыі.

Народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў памёр 22 чэрвеня 2003 года ў 20 гадзiн 30 хвiлiн у рэанімацыйным аддзяленні анкалагічнага шпіталю ў Бараўлянах, пад Мінскам.

Budzma.org
 
Каментарыі
 

Загаловак:      Увядзіце код на малюнку:     


   

  
 

 





Хостинг предоставлен


Беларускі каляндар
Што адбывалася ў гэты
дзень у гісторыі Беларусі

 
Верасень 2017
 Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  

Дадаць падзею  





Rambler's Top100 Каталог TUT.BY RATING ALL.BY
ИП Свирко Н.В. УНН 191057948 © PARTA.BY, 2008-2012.
Зваротная сувязь | Нашы партнёры | Архив | Дапамога