бел | рус

?
  05.03.2009
Напішы аб сабе на парце!
 
  02.03.2009
Даведайся пра родны край на парце
 
  25.02.2009
Дзённікі на парце!
 
  12.02.2009
Новы дызайн парты!
 
  04.02.2009
У кожнага свае інтарэсы на парце
 
     
Зарэгістравана карыстальнікаў:
  Усяго: 28444
  Сёння: 0
  Учора: 0



Погода в Минске » Беларусь


 Каляндар 11 чэрвеня
Ушаноўваецца Хвядосся. Як казалі ў народзе, “Хвядосся-каласяніца – жыта каласіцца”, гэта значыць на збажыне з’яўляюцца каласкі.

1718: Нарадзілася Саламея Пільштынова, у дзявоцтве Русецкая. Саламея нарадзілася на Наваградчыне, а ўжо ў 14 гадоў трапіла разам з мужам у Стамбул. Вывучылася на лекарку і, вярнуўшыся, мела медычную практыку ў Нясвіжы. Вынікам яе падарожжаў сталася кніга “Авантуры майго жыцця”, якую часцяком называюць раманам.

1911: Нарадзіўся Пётр Савачкін, беларускі гісторык (пам. 11.11.1975).

1923: Выйшла ў свет паэма Якуба Коласа “Новая зямля” – прызнаны нацыянальны эпас беларусаў. Паэма пачынаецца вядомымі кожнаму радкамі “Мой родны кут, як ты мне мілы…” і апавядае пра пошукі сялянамі сваёй долі, што ўвасобілася ва ўласнай зямлі.

1931: Нарадзіўся Уладзімір Мацюхін, беларускі фізіёлаг і біяфізік.

1982: Памёр Рыгор Семашкевіч, беларускі пісьменнік і літаратуразнавец (нар. 12.9.1945).

2003: Нацыянальная зборная Беларусі па футболе пацярпела самую буйную паразу ў сваёй гісторыі, прайграўшы з лікам 5:0 зборнай Аўстрыі.
Budzma.org
 
Каментарыі
 

Загаловак:      Увядзіце код на малюнку:     


   

  
 

 





Хостинг предоставлен


Беларускі каляндар
Што адбывалася ў гэты
дзень у гісторыі Беларусі

 
Лістапад 2017
 Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      

Дадаць падзею  





Rambler's Top100 Каталог TUT.BY RATING ALL.BY
ИП Свирко Н.В. УНН 191057948 © PARTA.BY, 2008-2012.
Зваротная сувязь | Нашы партнёры | Архив | Дапамога