бел | рус

?
  05.03.2009
Напішы аб сабе на парце!
 
  02.03.2009
Даведайся пра родны край на парце
 
  25.02.2009
Дзённікі на парце!
 
  12.02.2009
Новы дызайн парты!
 
  04.02.2009
У кожнага свае інтарэсы на парце
 
     
Зарэгістравана карыстальнікаў:
  Усяго: 28445
  Сёння: 0
  Учора: 0



Погода в Минске » Беларусь


 Каляндар 9 чэрвеня
Міжнародны дзень сяброў. Свята сяброў адзначаюць ва ўсім свеце, нягледзячы на тое, што гэтая дата лічыцца неафіцыйнай.

1661: Атрымаў свой герб Магілёў. Гэта быў рыцарскі герб, які сімвалізаваў абарончую ролю гораду на ўсходніх межах сярэднявечнай Беларусі. Цэнтральнае месца на магілёўскім гербе займае выява “Пагоні”.

1803: Нарадзіўся Адольф Янушкевіч, беларускі пісьменнік, навуковец і падарожнік. Змагаўся за незалежнасць Бацькаўшчыны супраць расійскага царызму, за што трапіў у высылку, там дасягнуў незвычайных поспехаў у прыродазнаўчых навуках.

1835: Памёр Ян Рустэм, мастак, стваральнік Віленскай мастацкай школы (нар. 1762).

1863: У Вільні на Лукішскім пляцы павешаны Баляслаў Калышка. У часе паўстання Каліноўскага гэты ўраджэнец Лідчыны і выпускнік Маскоўскага універсітэту сфармаваў на сваёй радзіме паўстанцкі атрад.

1868: Нарадзіўся Уладзіслаў Вярыга, беларускі філосаф, этнограф, фалькларыст (пам. 27.8.1916). 

1873: Памёр Венцаслаў Пелікан, беларускі медык, грамадска-палітычны дзеяч, прафесар (1817) і рэктар (1826–1831) Віленскага універсітэту (нар. 11.9.1790).

1881: Нарадзіўся Іван Луцкевіч, беларускі археолаг, публіцыст, дзеяч беларускага нацыянальнага руху (пам. 20.8.1919). 

1913: Нарадзілася Тамара Міянсарава. Яе ігру на фартэпіяна можна было шмат разоў чуць па радыёкропцы. Піяністка Міянсарава пакінула шмат запісаў менавіта для беларускага радыё, за што была ўганараваная званнем Заслужанай артысткі Беларусі.

1958: Нарадзіўся Алесь Камоцкі, беларускі паэт, выканаўца ўласных песняў.

1970: Памёр Уладзімір Тамашчык, беларускі грамадскі і рэлігійны дзеяч (нар. 15.4.1900).
Budzma.org
 
Каментарыі
 

Загаловак:      Увядзіце код на малюнку:     


   

  
 

 





Хостинг предоставлен


Беларускі каляндар
Што адбывалася ў гэты
дзень у гісторыі Беларусі

 
Лістапад 2017
 Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      

Дадаць падзею  





Rambler's Top100 Каталог TUT.BY RATING ALL.BY
ИП Свирко Н.В. УНН 191057948 © PARTA.BY, 2008-2012.
Зваротная сувязь | Нашы партнёры | Архив | Дапамога