бел | рус

?
  05.03.2009
Расскажи о себе на парте!
 
  02.03.2009
Узнай про родной край на парте
 
  25.02.2009
Дневники на парте!
 
  12.02.2009
Новый дизайн парты!
 
  04.02.2009
У каждого свои интересы на парте
 
     
Зарегистрировано пользователей:
  Всего : 28410
  Сегодня: 0
  Вчера: 0



Погода в Минске » Беларусь


 Каляндар. 15 траўня
Міжнародны Дзень сям’і.

1979: Адкрыццё музею старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАНБ.


1845: Нарадзіўся Ян Чэрскі, беларускі геолаг і даследчык Сібіры.

1882: Нарадзіўся Уладыслаў Галубок, драматург, празаік, рэжысёр, акцёр, мастак. Вучыўся ў мінскіх мастакоў. Пачаў літаратурную дзейнасць як паэт і празаік у 1908: друкаваўся ў газ. «Наша ніва», час. «Лучынка», альманаху «Маладая Беларусь» і інш. У 1913 выдаў зборнік «Апавяданні» (Пецярбург). З 1917 выступаў як драматург; напісаў каля 40 п’ес з жыцця бел. народа, якія шырока ставіліся ў бел. тэатрах. У ліп. 1915 — пачатку 1917 адзін з кіраўнікоў Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны (Мінск). У 1917—20 выступаў як акцёр і рэжысёр у Першым таварыстве беларускай драмы і камедыі. Летам 1920 узначаліў Драматычную секцыю культурна-асветніцкай арганізацыі «Папараць-кветка» ў Слуцку. У 1920 арганізаваў у Мінску Трупу беларускіх артыстаў (з 1926 Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр, з 1932 Беларускі трэці дзяржаўны тэатр з базай у Гомелі), дзе яго талент раскрыўся найбольш ярка і поўна. Першы народны артыст Беларусі (1928). Праводзіў вялікую культурна-асветную работу, дапамагаў мастацкай самадзейнасці, выступаў з лекцыямі і дакладамі, публікаваўся ў перыядычным друку. Як мастак-дэкаратар афармляў пастаноўкі ўсіх сваіх п’ес. Арыштоўваўся ў 1919, 15.2.1920 і ў вер. (студз. ?) 1924. З канца 1920-х г. пачаліся ганенні на яго. Ён быў адхілены ад мастацкага кіраўніцтва БДТ-3. Арыштаваны 21.6.1936. Расстраляны ў 1937 г.


1926: Нарадзілася Ніна Тарас, беларуская пісьменніца. Нарадзілася ў сялянскай сям'і. Вучылася ў Навагрудскай беларускай гімназіі (1930-1934), затым у Віленскай беларускай гімназіі, якую скончыла ў 1936. Удзельнічала ў рэвалюцыйным руху. У 1937 вярнулася ў родную вёску, у 1938 пераехала ў Ліду. Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР працавала ў лідскай раённай газеце «Уперад». Член СП СССР (з 1940). У 1942-1944 - сувязная лідскай спецгрупы партызанскай брыгады імя С. М. Кірава і партызанскага атрада імя Р. І. Катоўскага брыгады імя Ф. Э. Дзяржынскага Баранавіцкай вобласці. Зноў працавала ў райгазеце «Уперад» (1944-1945), была стыльрэдактарам у Дзяржаўным выдавецтве БССР (1945-1946), літработнікам рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі» (1951-1953), літкансультантам пры рэдакцыі газеты «Звязда» ў Мінску. У 1957 скончыла Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Жыве ў Мінску.

Дэбютавала ў друку у 1936 (віленскія перыядычныя выданні). Аўтар зборнікаў вершаў «На ўсход ідучы...» (1940), «Суніцы» (1946), «Вершы» (1952), «Кветка шчасця» (выбранае, 1958), «Пад белым яварам» (выбранае, 1966), «У тапаліную замець» (вершы і паэма, 1976), «Праметэю прыйду пакланіцца» (1981), «Праз вятры-завеі» (выбранае, 1986). Аўтар кніжак паэзіі для дзяцей «Казкі пра абавязкі» (1955), «Наш бор» (1968). Паасобныя вершы сталі папулярнымі песнямі («Сонца за хмарамі ўранні...»).

Перакладала з рускай, украінскай, польскай моў.

Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі.
Budzma.org
 
Комментарии
 

Заголовок:      Введите код на картинке:     


   

  
 

 





Хостинг предоставлен


Белорусский календарь
Что происходило в этот
день в истории Беларуси

 
Май 2017
 Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        

Добавить событие  





Rambler's Top100 Каталог TUT.BY RATING ALL.BY
ИП Свирко Н.В. УНН 191057948 © PARTA.BY, 2008-2012.
Обратная связь | Наши партнёры | Архив | Помощь