бел | рус

?
  05.03.2009
Расскажи о себе на парте!
 
  02.03.2009
Узнай про родной край на парте
 
  25.02.2009
Дневники на парте!
 
  12.02.2009
Новый дизайн парты!
 
  04.02.2009
У каждого свои интересы на парте
 
     
Зарегистрировано пользователей:
  Всего : 28445
  Сегодня: 0
  Вчера: 0



Погода в Минске » Беларусь


 Каляндар. 1 траўня
1931: Нарадзіўся Алег Лойка, беларускі паэт, крытык і перакладнік. Чалавек разнастайна таленавіты, у якім адначасова спалучыліся паэт, празаік, літаратуразнаўца і педагог, А. Лойка, за сваю доўгую творчую дзейнасць зрабіў важкі ўклад у сучасную беларускую літаратуру. Ён аўтар каля сарака паэтычных зборнікаў, шэрага літаратуразнаўчых даследаванняў, двух раманаў-эсэ, кніг перакладаў замежнай паэзіі, вялікай колькасці публікацый у перыёдыцы.
 
Нарадзіўся А. Лойка ў г. Слоніме Гродзенскай вобласці ў сям'і фельчара. Скончыў філфак БДУ (1953) і ўсё сваё далейшае жыццё звязаў з гэтым факультэтам. Тут ён абараніў кандыдацкую і доктарскую дысертацыі, быў загадчыкам кафедры беларускай літаратуры, а з 1991 па 1996 г. - дэканам гэтага факультэта. Ён выхаваў шмат сапраўдных настаўнікаў і літаратараў. Амаль 25 год кіраваў універсітэцкім літаратурным аб'яднаннем "Узлёт", але А. Лойка не толькі педагог, выкладчык і прафесар. Яшчэ хлопчыкам ён пачаў пісаць вершы. Яго першыя паэтычныя кнігі - "На юначым шляху" (1959), "Задуменныя пералескі" (1961), "Дарогі і летуценні" (1963), "Блакітнае азерца" (1965) - прасякнуты любоўю да Радзімы, якую ён нязменна асацыіруе з маці, з роднай прыродай, радасцю перамогі ў жорсткай вайне. Менавіта ў гэты час А. Лойка напісаў паэму "Лясная песня" - шчыры гімн жыццю, беларускай прыродзе, чалавеку стваральнай працы. Улюбёнасць у родныя мясціны гучыць і ў яго паэме "Лясун". Ёсць у творчасці паэта паэмы гістарычнай тэматыкі ("Белая вежа"), пра вайну ("Хлопец над вогненным плёсам", "У шэсць гадзін вечара пасля вайны"), сатырычная паэма "Мінана", паэма-ода каханню "Мрэйка". Шмат у А. Лойкі і вершаў пра каханне, прычым яго любоўная лірыка цесна знітавана з фальклорам. Лепшыя творы лірыкі кахання паэта - вершы "На мяне паглядаць ты пакінь!..", "Лотаць", "Заўсёды трошкі таямніцай", "Любоў прыходзіць не ў семнаццаць", "Каторы ўжо раз закаханы", "Калі б табе я здрадзіў раз…" і многія іншыя. Вялікае месца ў творчасці паэта займаюць балады. У сённяшняй беларускай паэзіі яго лічаць самым прадуктыўным аўтарам балад. Шмат з іх прысвечана Вялікай Айчыннай вайне. Распрацоўвае А. Лойка і паэмныя балады - "Каб не плакалі к?ні", "Балада васількоў", "Балада Траецкай гары". Імкнецца адрадзіць ён і некаторыя жанры старабеларускай літаратуры - цыкл вершаў "Лемантацыі Кірылы Тураўскага". Цікавасць да гісторыі Беларусі, яе культуры, любоў да Бацькаўшчыны гучаць і ў зборніках паэта 1990-х гг.: "Талая вясна" (1990), "Трэці золак" (1993), "Неўміручасць" (2000), але ў лірычнага героя гэтага часу іншыя меркі пры асэнсаванні жыццёвых з'яў, чалавечых учынкаў. Ужо ў XXI ст. А. Лойка выдаў кнігу паэзіі "Ушанаванне", у якую ўвайшла лірыка апошняга часу і творы 1990-х гадоў.
 
Вядомы А. Лойка і як празаік. Яго раманы-эсэ пра Я. Купалу "Як агонь, як вада…" (1984, 1992) і Ф. Скарыну "Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае" (1990, Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Коласа 1990) - першыя раманы пра беларусаў, якія пабачылі свет у папулярнай серыі "Жыццё выдатных людзей" (пад назвамі "Янка Купала" і "Скорина"). Ёсць у празаіка-Лойкі і іранічны дэтэктыў "Кельты не ўміраюць", у якім ён закранае праблемы мовы, культуры, гістарычнага лёсу беларускага народа. Піша А. Лойка і для дзяцей. Яго дзіцячая паэзія поўная светлых захапленняў радасці жыцця (кніжкі "Як Тоня рэха шукала", 1962; "Каля млына", 1972; "Дзе хто начуе?", 1977; "Пра дзеда Аяяй і бабку Оёёй", 1984). Прыкметнай з'явай у беларускай дзіцячай літаратуры стала аповесць Лойкі пра Скарыну "Скарына на Градчанах" (1990).
 
Як даследчык літаратуры Лойка звяртаўся да творчасці А. Міцкевіча ("Адам Міцкевіч і беларуская літаратура", 1959), Я. Коласа (""Новая зямля" Якуба Коласа: вытокі, веліч, хараство", 1961), М. Багдановіча ("Максім Багдановіч", 1966); даследуе беларускую паэзію ("Паэзія і час", 1981 і "Беларуская паэзія пачатку XX стагоддзя", 1972), літаратурныя ўзаемасувязі ("Беларуска-польскія літаратурныя ўзаемасувязі ў XIX ст.", з Н. Перкіным, 1963). Падзвіжніцкай працай у беларускай літаратуры сталі два тамы яго вучэбнага дапаможніка для ВНУ "Гісторыя беларускай літаратуры: дакастрычніцкі перыяд" (1977-1980, 2-е выданне - 1989). Перыяд беларускай літаратуры ад часоў Кіеўскай Русі і Вялікага княства Літоўскага да Люблінскай уніі 1569 г. А. Лойка асэнсоўвае ў падручніку "Старабеларуская літаратура" (2001). У 2004 г. пабачылі свет аўтабіяграфічныя ўспаміны "Дрэва жыцця".
 
На ліку пісьменніка - укладанне шэрага анталогій, хрэстаматый, калектыўных зборнікаў, сярод якіх зборнікі маладых універсітэцкіх паэтаў. Да гэтага трэба далучыць яго перакладчыцкую дзейнасць. Зробленае А. Лойкам атрымала шырокае прызнанне і адзначана шматлікімі ўзнагародамі. Ён член-карэспандэнт НАН Беларусі (1989), узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, медалём Францыска Скарыны, дзяржаўнай узнагародай Польшчы "Заслужаны перад польскай літаратурай", Сярэбраным знакам ГДР (за пераклад Гётэ) і інш.
Budzma.org
 
Комментарии
 

Заголовок:      Введите код на картинке:     


   

  
 

 





Хостинг предоставлен


Белорусский календарь
Что происходило в этот
день в истории Беларуси

 
Ноябрь 2017
 Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      

Добавить событие  





Rambler's Top100 Каталог TUT.BY RATING ALL.BY
ИП Свирко Н.В. УНН 191057948 © PARTA.BY, 2008-2012.
Обратная связь | Наши партнёры | Архив | Помощь