бел | рус

?
  05.03.2009
Расскажи о себе на парте!
 
  02.03.2009
Узнай про родной край на парте
 
  25.02.2009
Дневники на парте!
 
  12.02.2009
Новый дизайн парты!
 
  04.02.2009
У каждого свои интересы на парте
 
     
Зарегистрировано пользователей:
  Всего : 28445
  Сегодня: 0
  Вчера: 0



Погода в Минске » Беларусь


 «Ляпісы»: апошнія каралі апошняй «Рок-каранацыі»
 
“Ляпис Трубецкой” – лепшы беларускі гурт году, паводле экспертаў штогадовай музычнай імпрэзы “Рок-каранацыя”, якая ладзілася 14 сакавіка. Таксама творчасць “ляпісаў” вызначаная лепшай у намінацыях “альбом году” (Маніфэст), і “песня году” (Зорачкі). Трынаццатая “Рок-каранацыя” ўпершыню ладзілася па-за Мінскам — у Маладзечна.

Імпрэзу распачаў гурт “Neuro Dubel” – папярэдні пераможца “Рок-каранацыі”. Прызы за лепшую песню і лепшы альбом “ляпісам” ўручаў Зміцер Падбярэскі, аўтар першай “Энцыклапедыі папулярнай беларускай музыкі”. Таксама сярод тых, хто ўручаў прызы: Максім Жбанкоў, журналіст і музычны крытык, Андрэй Скурко, рэдактар “Нашай нівы”, Сяргей Анішчанка, вэтэран беларускага рок-руху, Леанід Дранько-Майсюк, літратар, Вольга Кузьміч, прадстаўнік парталу generation.by.

Уласна прызы-кароны выносілі дзяўчаты з палацавай студыі прыгажосьці “Шарм” пад кіраўніцтвам Зінаіды Уладыка. Вялі імпрэзу Аляксандар Памідораў ды Іна Кашырына. Разам з каронай пераможцу ўручалі бутэльку шампанскага, пры тым, то на ўваходзе ахова правярала наведнікаў на наяўнасць спіртовых напояў у торбах і заплечніках.

Перад пачаткам канцэрту электырчкі Мінск — Маладзечна былі запоўненыя пад завязку маладымі людзьмі. Паўсюль у вагонах гучала беларуская мова. Уласна ў залі маладзечанскага Палацу культуры свабодных месцаў практычна не было.

Наведнік Аляксей:

– Прышоў сюды, каб пабачыць, як прасоўваюцца беларускія гурты.

– Я Кася Шумская, на “Рок-каранацыі” ўпершыню. Квіток сюды выйграла дзякуючы віктарыне кампаніі “Будзьма!”. Вельмі радая, што жыўцом пабачыла шмат музыкаў: напрыклад, ніколі не была на канцэртах “Троіцы”.

Акурат “Троіцы” прадстаўніца кампаніі “Будзьма!” Ніна Шыдлоўская ўручыла прыз у намінацыі “Традыцыі і сучаснасьць”. Іншыя намінацыі і пераможцы склалі наступны сьпіс:

– Рок-князёўна: Ганна Хітрык з гурту “Детидетей”, артыстычная і выразная, але запісаная ў рокеры хутчэй за непапсовасць, чым за рокавасць;

– Адкрыццё году: “Esprit”, створаны ў 2007 годзе, дэбютавалі ў 2008; вакал – жаночы, плюс мужчынскі рэчытатыў;

– За ўнёсак у разьвіццё беларускага рок-н-ролу: “Zartipo” ў складзе Андрэя Іванова (гітара) і “магнітафона”. Гурт аднаго выканаўцы. Канцэпцыя – мінімалізм і гітарная імправізацыя. На слых — псіхадэлічнага і рэзкага гучання;

– Выканаўца году: Віталь Артыст (”Bez Bileta”);

– Кліп году: “Мечтатель”, гурт “Bez Bileta” паводле журы, абраны лепшым праз прывабную творчую безадказнасць;

Спэцпрызы атрымалі:

“Садъ” — досыць сталы гурт. Было прамоўлена, што нельга ўрэшце рэшт не ацаніць яго заслугі. У адказ “Садъ” праспявалі пра тое, як выжыць у свеце, не папсаваўшы нэрваў. На недахоп гумару музыкі не пакутуюць.

“Авангардшкола” — панкі з Магілёва. Пачалі выступ ціхмяна і пра каханне, але, нягледзячы на просьбы, скончылі яго не вядомай “Вішняй”.

“Князь Чарадзей” – іх гісторыя налічвае дзесяць гадоў. Назва ўзятая на гонар легендарнага полацкага князя замест колішняй “Белыя росы”. Адна з выкананых песень была на словы Караткевіча, другая – “Гусляр” – на словы кіраўніка ВІА.

“IQ-48″ былі прызнаныя галоўнымі марсіянамі. Яны паспрабавалі адшукаць у залі маладзечанскіх кітайцаў – ці кітайскіх маладзечанцаў. Экзотыку да экзотыкі цягне.

Глядачка Юля:

– Чаканні ад “Рок-каранацыі” спраўдзіліся, хоць ніколі тут не была, бо насамрэч мне больш падабаецца метал. А з тых, хто быў на сцэне, найбольш запомніўся “Ляпис Трубецкой”.

Ад наступнага году фармат “беларускага Грэмі” зменіцца. З назвы знікне слова “рок”, у спаборніцтве змогуць удзельнічаць выканаўцы іншых музычных жанраў.
Budzma.org
 
Комментарии
 

Заголовок:      Введите код на картинке:     


   

  
 

 





Хостинг предоставлен


Белорусский календарь
Что происходило в этот
день в истории Беларуси

 
Ноябрь 2017
 Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      

Добавить событие  





Rambler's Top100 Каталог TUT.BY RATING ALL.BY
ИП Свирко Н.В. УНН 191057948 © PARTA.BY, 2008-2012.
Обратная связь | Наши партнёры | Архив | Помощь