бел | рус

?
  05.03.2009
Расскажи о себе на парте!
 
  02.03.2009
Узнай про родной край на парте
 
  25.02.2009
Дневники на парте!
 
  12.02.2009
Новый дизайн парты!
 
  04.02.2009
У каждого свои интересы на парте
 
     
Зарегистрировано пользователей:
  Всего : 28445
  Сегодня: 0
  Вчера: 0



Погода в Минске » Беларусь


 Каляндар. 28 лютага
1468: у Вялікім Княстве Літоўскім прымаецца першы крымінальны кодэкс, так званы Судзебнік, які яшчэ называюць Статутам Казіміра. Напісаны ён быў на старабеларускай мове і спарадкаваў усе віды злачынстваў і пакаранняў.
 
1616
: Памёр Мікалай Радзівіл Сіротка, дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, вандроўнік.

Мікалай Крыштоф Радзівіл, па мянушцы «Сіротка» (2 жніўня 1549 – 28 лютага 1616) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Нарадзіўся ў Нясвіжы, сын Радзівіла Мікалая Чорнага. Вучыўся ў пратэстанцкай гімназіі, заснаванай яго бацькам, потым у Страсбурскім і цюрынскім універсітэтах (Нямеччына). Падарожнічаў па Аўстрыі, Францыі, Італіі.

Пад уплывам папскага нунцыя кардынала Камедоні і езуіцкага прапаведніка Пятра Скаргі ў 1567 перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва і быў прыняты ў рады мальтыйскіх рыцараў. У 1569 атрымаў пасаду надворнага літоўскага маршалка. У 1574 у час выбараў на сойме новага караля Рэчы Паспалітай Сіротка падтрымліваў кандыдатуру Генрыха Валуа і, калі той уцёк у Францыю, двойчы ездзіў да яго з запрашэннем вярнуцца і папярэдзіць, што калі ён ня вернецца, то будзе пазбаўлены кароны. У 1579 атрымаў пасаду маршалка вялікага літоўскага. Удзельнічаў у Лівонскай вайне ў складзе войска Стафана Баторыя. Пад Полацкам быў цяжка паранены.

У 1583–84 падарожнічаў па Блізкім Усходзе, вёў дзённік. Пасля падарожжа распачаў шырокае будаўніцтва ў Нясвіжы. Замест драўлянага бацькаўскага замка паставіў мураваны, пабудаваў у горадзе шэраг архітэктурных комплексаў: езуіцкі, бенедыктынскі і дамініканскі кляштары. Для праектавання і ўзьвядзеньня гэтых пабудоў запрасіў з Італіі архітэктара Яна М.Бэрнардоні. У 1586 годзе Радзівіл заснаваў Нясвіскую ардынацыю. Дамогся ад караля прывілея на наданне Нясьвіжу маґдэбургскага права і герба.

У гэты ж час распачаў актыўную барацьбу супраць рэфармацыйнага руху. У сваіх уладаннях замяняў пратэстанцкіх прапаведнікаў каталіцкімі святарамі. У 1590 атрымаў пасаду троцкага ваяводы.

Да 1595 перапрацаваў свой дзённік падарожжаў і выдаў яго ў 1601, каб «пашырыць кругагляд землякоў». У прадмове ён падкрэсліваў, што піша толькі пра тое, што бачыў сваімі вачыма, а не вычытаў у кнігах іншых падарожнікаў, хоць быў добра знаёмы з літаратурай пра Блізкі Ўсход. У яго кнізе мноства спасылак на гэту літаратуру, але ён не капіяваў іншых, а сам аналізаваў прачытанае. Часта выказвае нязгоду з тымі ці іншымі аўтарамі. Апісваючы храмы, палацы, руіны, Сіротка найперш расказвае пра іх месцазнаходжанне, вонкавы і ўнутраны выгляд, матэрыял, з якога яны зроблены, часта параўноўвае ўбачаныя пабудовы з італійскімі і французскімі. Неаднойчы ён абвяргае сцвярджэнні зь Бібліі. Так, убачыўшы крыніцу, у якой нібыта апостал Піліп хрысціў еўнуха царыцы Кандатэі, Радзівіл заўважае: «… крыніца з цеснай скалы выходзіць і такая бедная, што абедзвюх ног не было б чым паліць. Таму хутчэй трэба казаць, што святы апостал галаву яму паліў і так яго хрысціў». Паэтычна апісвае Мёртвае мора: «Гэта мора… сярністае, мае і каменні навокал сябе, якія, калі іх запаляць, гараць, як дрэва… Язэп Флавій праўдзіва гэта возера апісвае, а асабліва тое, што тройчы яно змяняецца ў дзень, гэта я добра бачыў, бо зранку вада была чарнаватай, да поўдня, калі сонца яго нагрэе (бо там моцная спёка), дык блакітнявее ўся вада накшталт блакітнага сукна, к падвячорку ж, перад захадам сонца, калі сонечная спёка спадзе, вада становіцца чырванаватай або рудой, быццам яе з глінай змяшалі». Нават пры наведванні Ерусалімскага храма Труны Гасподняй Радзівіл звярнуў увагу ня столькі на старажытную архітэктуру, колькі на надмагільныя пліты гістарычных асоб — кіраўнікоў крыжакоў.

Яго цікавілі таксама прыродныя ўмовы, гаспадарка і земляробства тых мясцін, дзе ён пабываў. Апісваючы Сірыю, Лібан, Эгіпет, ён шмат мейсца адводзіць іх гаспадарцы, дзівосным жывёлам, адзначае вялікае значэнне разліваў Ніла для гаспадарчай дзейнасці ў Егіпце. Аглядаючы сфінкса і піраміды са старажытнымі пахаваннямі, ён цікавіўся саставам, пры дапамозе якога робяцца муміі, і адзначаў: «Штосьці асаблівае гэта павінна быць, бо і зараз, праз тры тысячы гадоў і больш, як гісторыя піша, не дазволіла малейшай частцы згніць». Апісаў ён таксама народныя звычаі і святы, адносіны паміж рознымі народамі. Часта нагадваў пра жорсткасць туркаў у адносінах да жыхароў пакораных Турэччынай народаў, пра рознагалоссі паміж туркамі і арабамі. Кніга Радзівіла карысталася вялікім попытам, вытрымала 19 перавыданняў на польскай, нямецкай, лацінскай і расейскай мовах.

1942: Памёр Канстанцін Кернажыцкі, беларускі гісторык

[25.9(8.10).1902, в. Выдранка Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Краснапольскі р-н Магілёўскай вобл. — 28.2.1942, Канск Краснаярскага края, ГУЛАГ], гісторык. У 1926 скончыў БДУ. З 1930 працаваў у Інстытуце гісторыі БелАН, адначасова выкладаў у БДУ. Кандыдат гістарычных навук (1934), дацэнт. Даследаваў аграрную гісторыю Беларусі XVIII — пачатку XX ст. Адзін з укладальнікаў зборніка дакументаў «Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах» (т. 1. Мн., 1936). Арыштаваны 11.12.1937. 14.5.1939 асуджаны на 8 гадоў зняволення ў лагерах. Памёр у лагерным шпіталі. Рэабілітаваны 5.6.1958.

Тв.: Аграрная рэформа ў Бабруйскім старостве і эканамічнае становішча яго насельніцтва з XVII да паловы XIX ст. Мн., 1931; Да гісторыі аграрнага руху на Беларусі перад імперыялістычнай вайной. Мн., 1932; Гаспадарка прыгоннікаў на Беларусі ў канцы XVIII і першай палове XIX ст.: (Да праблемы разлажэння феадалізму ў Беларусі). Мн., 1935.
Budzma.org
 
Комментарии
 

Заголовок:      Введите код на картинке:     


   

  
 

 





Хостинг предоставлен


Белорусский календарь
Что происходило в этот
день в истории Беларуси

 
Ноябрь 2017
 Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      

Добавить событие  





Rambler's Top100 Каталог TUT.BY RATING ALL.BY
ИП Свирко Н.В. УНН 191057948 © PARTA.BY, 2008-2012.
Обратная связь | Наши партнёры | Архив | Помощь