Логотип Каляндар. 14 лютага | PARTA.BY - первая социальная сеть Беларуси
Будзьма разам!
Вход: Забыли пароль? | Регистрация
[ на Парта "Стандарт" ]  |  [rus]   [bel]
Главная    Поиск    Фотогалерея    Дневники    Звезды    Переменка    Форум    Помощь
 
Всего :
Сегодня:
Вчера:
28444
0
0
 
 
Каляндар. 14 лютага
Гэта дзень святога Валянціна, апекуна закаханых. Кажуць, што менавіта сёння птушкі падбіраюць сабе пару. А тым першым Валянцінам, з якога нібыта ўсё й пачалося, стаў хрысціянскі біскуп, якога закатавалі рымляне. Перад смерцю ён паслаў цыдульку сляпой дачцы свайго турэмшчыка і напісаў ёй шмат добрых словаў пра сяброўства, якое паміж імі ўзнікла. Паводле іншай версіі, святы Валянцін вылекаваў ад слепаты дачку турэмнага наглядальніка, але, нягледзячы на гэта, быў пакараны смерцю.

1800: Нарадзіўся Валянцін Ваньковіч, беларускі мастак (памёр 12.5.1842).

Мастак Валенці Ваньковіч прыйшоў на свет у вёсцы Калюжыца цяперашняга Бярэзінскага раёну. Гэта ягоны дом-музэй ёсць цяпер у Мінску акурат за Палацам рэспублікі. Дзяцінства Валенція Ваньковіча прайшло ў Мінску, пасля ён вучыўся ў Полацкім езуіцкім калегіўме, у Віленскім універсітэце і Пецярбурскай акадэміі мастацтваў. Можна сказаць, уся геаграфія найвышэйшай на той час адукацыі для людзей нашага краю. Між іншым, у Вільні Ваньковіч вучыўся ў знакамітага Яна Рустэма. Шырака вядомыя карціны Ваньковіча “Подзвіг маладога кіяўляніна пры аблозе Кіева печанегамі ў 968 годзе“, “Міцкевіч на скале Аюдаг“, “Напалеон каля вогнішча“. Добра знаёмы нам з падручнікаў таксама аўтапартрэт Валенція Ваньковіча. А памёр мастак у Парыжы, выехаўшы туды пасля паразы антырасейскага паўстання 1831 году.
 
1906
: Нарадзіўся Мікалай Улашчык, беларускі гісторык і археограф (памёр 22 лістапада 1986 году).

Нарадзіўся ў вёсцы Віцкаўшчына, недалёк ад Менску, у сям’і заможнага селяніна.

Навучаўся на сацыяльна-гістарычным аддзяленні пэдагагічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту. Браў актыўны ўдзел у нацыянальным жыцці Мінска, з 1924 году пачаў публікавацца. У 1929 годзе скончыў універсітэт.

У 1930 годзе на вайсковых зборах быў арыштаваны ў сувязі са справаю так званага Саюзу вызвалення Беларусі, але фактычна за ягоную працу ў галіне беларускага краязнаўства, пасля суду быў сасланы ў Вяцкую вобласць. Потым быў яшчэ двойчы рэпрэсаваны, канчаткова быў вызвалены з лагераў 25 сакавіка 1955 г.

Пасля лагераў Улашчык ня меў магчымасці вярнуцца ў Беларусь, таму пасля доўгіх пераездаў асеў у Маскве працаваў у Маскоўскім універсітэце, а потым з 1955 году ў Інстытуце гісторыі СССР Акадэміі навук СССР.

Доктар гістарычных навук, аўтар навуковых працаў па гісторыі Беларусі часоў ВКЛ, па праблемах летапісання, крыніцазнаўства і археаграфіі. У сваіх працах Улашчык актыўна супрацьстаяў шавіністычным расійскай і польскай канцэпцыям беларускай гісторыі, даводзячы самастойнасць Беларусі як гістарычнага суб’екта
 
1907
: Нарадзіўся Алесь Звонак, беларускі паэт.

Звонак Алесь (сапр. Звонак Пётар), нарадзіўся ў горадзе Мінску ў сям’і рабочага.

Выхоўваўся ў дзіцячым доме. Пасьля атрыманьня сярэдняй адукацыі (1925) накіраваны адказным сакратаром газэты «Чырвоная Полаччына». Узначальваў полацкую філію «Маладняка». З 1927 г. працаваў на Беларускім радыё, з 1929 г. - у часопісе «Маладняк». У 1931 г. скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту, у 1934 г. - аспірантуру Акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе. Працаваў у АН БССР (1934-1935), у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» (1935-1936). У лістападзе 1936 г. арыштаваны, у 1937 г. асуджаны на 10 год зьняволення, якое адбываў у лагерах Магаданскай вобласці. Пасля адбыцця тэрміну працаваў геолагам аб’екту, галоўным геолагам прадпрыемства (Магаданская вобласць). 29.12.1954 г. Вярхоўным судом рэабілітаваны. З 1955 г. жыве ў Мінску. Сябра СП СССР з 1936 г.

1984: Памёр Язэп Найдзюк, беларускі нацыянальны дзеяч.
 
1989
: Пакінуў свет Вінцэнт Жук-Грышкевіч, беларускі нацыянальны дзеяч, у 1971-1982 старшыня Рады БНР (нар. 10.02.1903).
Budzma.org
 
Комментарии
 
№1 (18.02.2011 18:05)
Muzika LOVE
 

Заголовок:      Введите код на картинке:     


   

  
 
   

Внимание, данный вид дизайна работает в тестовом режиме! При этом не все ресурсы и возможности Парты могут быть доступны или работать корректно. Если в связи с этим вы испытываете затруднения, то, пожалуйста, переключитесь обратно в основной дизайн. Мы также будем рады всем вашим комментариям и замечаниям по поводу нашего нового дизайна.
Все замечания по новому дизайну пишем сюда!



Переменка

Новости
Новости IT
Новости Беларуси
Фото
Истории
Интересные факты
Новости науки и техники

Белорусский календарь
Что происходило в этот
день в истории Беларуси
Ноябрь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      

Добавить событие



Погода в Минске » Беларусь

 
 


 
Rambler's Top100 Каталог TUT.BY RATING ALL.BY
 
ИП Свирко Н.В. УНН 191057948 © PARTA.BY, 2008-2012.