бел | рус

?
  05.03.2009
Расскажи о себе на парте!
 
  02.03.2009
Узнай про родной край на парте
 
  25.02.2009
Дневники на парте!
 
  12.02.2009
Новый дизайн парты!
 
  04.02.2009
У каждого свои интересы на парте
 
     
Зарегистрировано пользователей:
  Всего : 28467
  Сегодня: 0
  Вчера: 0



Погода в Минске » Беларусь


 Каляндар. 13 лютага
 
1705
: Нарадзілася Уршуля Радзівіл, беларуская асветніца і драматург.

Францішка Уршуля Радзівіл (1705 – 1753) – пісьменніца, педагог, тэатральная дзяячка. Паходзіла з роду Вішнявецкіх. Яе бацька Януш Антоні Карыбут-Вішнявецкі пісаў духоўныя трактаты, панегірыкі. Атрымала добрую хатнюю адукацыю, з дзяцінства захаплялася паэзіяй і тэатрам. У 1725 г. выйшла замуж за нясвіжскага ардыната Міхала Казіміра Радзівіла Рыбаньку. Штогод нараджала дзяцей. Муж актыўна займаўся палітыкай, Францішка Уршуля – асветніцкай дзейнасцю. Упарадкавала і павялічыла бібліятэку ў Нясвіжы да 9 000 тамоў, аднавіла друкарню.

Творы першага пэрыяду, так званага паэтычна-эпісталярнага, былі карэспандэнцыяй з мужам, які часта знаходзіўся па-за домам. У творчасці дамінуе тэма кахання. Пасля страты некалькіх дзяцей пісала эпітафіі. У 1732 г., пасля нараджэння першай дачкі, Францішка Уршуля напісала «Перасцярогі збавенныя… дачцэ сваёй Ганне Марыі…» (выдадзеныя ў 1753 г. у Нясвіжскай друкарні). Асновы маральнага выхавання выклала таксама ў іншых «Перасцярогах», празаічных трактатах «Пра ўзаемныя абавязкі мужчыны і жанчыны», «Пра шлюб», «Парады для кожнай жонкі…», «Адказы жонкі мужу». У 1746 г. склала 22 вершаваныя загадкі, якія ўвайшлі ў выдадзеную ў 1754 г. кнігу «Камедыі і трагедыі…».

Другі пэрыяд творчасці (1746 – 1752) прысвечаны тэатральнай дзейнасці. З дапамогай тэатру Францішка Уршуля ўплывала на маральнае выхаванне і фармаванне духоўнага і культурнага клімату ў сваім асяроддзі. Першыя п’есы «Дасціпнае каханне» і «Справа Боскай наканаванасці» паклалі пачатак складанню рэпэртуару для нясвіжскага тэатру. Антычныя матывы пакладзеныя ў аснову камэдый «Каханне – зацікаўлены суддзя», «У вачах нараджаецца каханне», «Адпачынак пасля клопатаў», «Гульня фартуны». Сюжэты п’ес «Распуснікі ў пастцы» і «Суддзя, пазбаўлены розуму» (1751) запазычаныя з «Тысячы і адной ночы» і заснаваныя на прыёмах камедыі dell’arte. Напісала некалькі опер. Францішка Уршуля перакладала і ставіла на нясвіжскай сцэне п’есы Мальера, перарабляючы традыцыйныя сюжэты адпаведна ўласнай маральна-эстэтычнай канцэпцыі. Першая жанчына-драматург у ВКЛ спрычынілася да развіцця культуры, літаратуры, тэатру.

1806: Нарадзіўся Юльян Корсак, беларускі паэт і перакладчык.

1908: Адчынены Мінскі царкоўна-археалагічны музей.
 
1973
: Нарадзіўся Андрэй Хадановіч, беларускі літаратар, паэт, перакладчык.
 
1974
: Пакінула свет Паўліна Мядзёлка, артыстка і дзяячка культуры.

Паўліна Вінцэнтаўна Мядзёлка нарадзілася 24 верасня 1893 году ў мястэчку Будслаў (тады Вілейскі павет Віленскай губерніі, зараз Мядзельскі раён Мінскай вобласці). Там жа ў Будславе і знайшла свой апошні прытулак. Пра яе жыццё і дзейнасьць зацікаўленыя могуць прачытаць на старонцы: www.narach.org
Budzma.org
 
Комментарии
 

Заголовок:      Введите код на картинке:     


   

  
 

 





Хостинг предоставлен


Белорусский календарь
Что происходило в этот
день в истории Беларуси

 
Февраль 2018
 Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        

Добавить событие  



Детальное описание Щетка-сметка здесь.


Rambler's Top100 Каталог TUT.BY RATING ALL.BY
ИП Свирко Н.В. УНН 191057948 © PARTA.BY, 2008-2012.
Обратная связь | Наши партнёры | Архив | Помощь