бел | рус

?
  05.03.2009
Расскажи о себе на парте!
 
  02.03.2009
Узнай про родной край на парте
 
  25.02.2009
Дневники на парте!
 
  12.02.2009
Новый дизайн парты!
 
  04.02.2009
У каждого свои интересы на парте
 
     
Зарегистрировано пользователей:
  Всего : 28467
  Сегодня: 0
  Вчера: 0



Погода в Минске » Беларусь


 Каляндар. 12 лютага
 
1798
: памёр Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (17 студзеня 1732 – 12 лютага 1798) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, апошні кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1764 – 1795).

Нарадзіўся ў Воўчыне. У 1755-1764 стольнік вялікі літоўскі. У 1764 годзе абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім пры падтрымцы Расіі. Але вакол новага караля згуртаваліся магнаты і шляхта, якія жадалі адраджэння Рэчы Паспалітай. Пры Панятоўскім паступова праводзіліся эканамічныя рэформы: адчыняліся мануфактуры, будаваліся каналы, ладзіліся кірмашы, падтрымоўваўся гандаль. Каб соймы не зрываліся праз права libеrum veto яны праводзіліся як канфедэрацыйныя. Гэта не задавальняла Расію і Прусію, у 1767 годзе пры іх падтрымцы пратэстанцкая і праваслаўная шляхта (дысыдэнты) утварылі Торуньскую і Слуцкую канфедэрацыі, якія запатрабавалі ўраўнавання сваіх правоў з каталікамі. Пад ціскам Расіі вольны сойм у 1768 годзе прыняў рашэнне аб ураўнаванні правоў дысідэнтаў. У адказ каталіцкая шляхта стварыла Барскую канфедэрацыю і пачала рокаш. Паўстанне канфедэратаў было падаўлена ў 1771 годзе расійскімі войскамі, а ў 1772 годзе Расія, Прусія і Аўстрыя падпісалі дамову аб першым падзеле Рэчы Паспалітай.

Рэформы працягваліся — Чатырохгадовы сойм 1788 – 1791 гадоў прыняў Канстытуцыю. Канстытуцыя ліквідавала падзел Рэчы Паспалітай на ВКЛ і Каралеўства Польскае аб’ядноўваючы іх ва ўнітарную дзяржаву, улада караля рабілася спадчыннай. Пры захаванні шляхецкіх правоў, палепшалася становішча прыгонных сялян, гарады атрымоўвалі прадстаўніцтва ў сойме, адмянялася права liberum vetо, магнацкія войскі ўваходзілі ў склад дзяржаўнага войска. Была створана Адукацыйная камісія.

Прыняцце Канстытуцыі было кепска сустрэта ў суседніх дзяржавах. Расійская імператрыца Кацярына ІІ лічыла яе небяспечнай, пры падтрымцы Расіі ў 1792 годзе была створана Таргавіцкая канфедэрацыя, якая пры падтрымцы расійскіх войскаў выступіла супраць Канстытуцыі. У 1793 годзе адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай. У склад Расіі ўвайшла тэрыторыя Цэнтральнай Беларусі, Канстытуцыя 1791 году была скасаваная, а ў 1793 годзе апошні сойм Рэчы Паспалітай ў Гародні прыняў новую Канстытуцыю, якая захоўвала фэдэратыўны лад дзяржавы і ўзнаўляла выбарнасць караля.

24 сакавіка 1794 году ў Польшчы пачалося патрыятычнае паўстанне, якое ўзначаліў генерал Тадэвуш Касцюшка. У красавіку паўстанне пачалося і ў ВКЛ, дзе яго ўзначальваў Якуб Ясінскі. У ВКЛ былі ўведзены расійскія войскі. Аб’ектыўная немагчымасьць адначасовага змагання з Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй спрычыніліся да паражэння паўстання. У кастрычніку 1795 году адбыўся апошні, трэці падзел Рэчы Паспалітай, якая з гэтага часу спыніла існаванне. Станіслаў Аўгуст выракся пасады, жыў у Пецярбургу.

Памёр у 1798 годзе ў Пецярбурзе, дзе і быў пахаваны. У 1938 годзе быў перанесены ў пахавальню воўчынскага касцёла сьвятога Станіслава. У 1994 годзе быў перанесены ў варшаўскі кафедральны касцёл.

1839: Адбыўся Полацкі царкоўны збор. Былых уніятаў сілком прымушалі пераходзіць ў праваслаўе. Затоеная незадаволенасць былых унiятаў сваёй вымушанай праваслаўнасцю стала прычынай крызы праваслаўнай царквы заходнiх губерняў у пачатку XX ст., калi, пасля манiфесту 17 кастрычнiка 1905 г., абвясцiўшага верацярпiмасць, многiя з iх падалiся ў каталiцтва.

1958: Нарадзіўся Аляксей Ненадавец (вёска Чухава, Пінскі раён) — беларускі літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук (1995).

У 1980 скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт. 3 1992 працуе ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. Даследуе беларускую міфалогію, краязнаўства, фальклор, узаемасувязі літаратуры з міфалогіяй, а таксама Міншчыну ў легендах і паданнях. Адзін з аўтараў гісторыка-дакументальных хронік «Памяць» Бабруйска і Бабруйскага раёну, выдадзеных адпаведна ў 1995 і 1998.
Budzma.org
 
Комментарии
 

Заголовок:      Введите код на картинке:     


   

  
 

 





Хостинг предоставлен


Белорусский календарь
Что происходило в этот
день в истории Беларуси

 
Февраль 2018
 Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        

Добавить событие  





Rambler's Top100 Каталог TUT.BY RATING ALL.BY
ИП Свирко Н.В. УНН 191057948 © PARTA.BY, 2008-2012.
Обратная связь | Наши партнёры | Архив | Помощь