бел | рус

?
  05.03.2009
Расскажи о себе на парте!
 
  02.03.2009
Узнай про родной край на парте
 
  25.02.2009
Дневники на парте!
 
  12.02.2009
Новый дизайн парты!
 
  04.02.2009
У каждого свои интересы на парте
 
     
Зарегистрировано пользователей:
  Всего : 28467
  Сегодня: 0
  Вчера: 0



Погода в Минске » Беларусь


 Каляндар. 11 лютага
 
1807
: Нарадзіўся Напалеон Орда, беларускі мастак і кампазітар.

Кампазітар, піяніст, педагог, пісьменнік, мастак. Творчасць звязана з Беларуссю і Польшчай. Нарадзіўся ў вёсцы Варацэвічы Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Іванаўскі раён Брэсцкай вобласці) у сям’і інжынера-фартыфікатара. Пачатковую адукацыю атрымаў у бацькоў. У 1823 скончыў Свіслацкую гімназію і паступіў у Віленскі ўніверсітэт. У 1827 выключаны за ўдзел у тайным студэнцкім таварыстве «Заране». Удзельнік паўстання 1830-1831. Пасля яго здушэння эміграваў. Жыў у Аўстрыі, Швейцарыі, Італіі, Францыі. З 1833 - у Парыжы, удасканальваў майстэрства грання на фартэпіяна ў Ф.Шапэна, сябраваў з А.Міцкевічам. У 1838 выдаў «Альбом твораў польскіх кампазітараў», даход ад выдання якога аддаў на дапамогу бедным суайчыннікам. Выдаў свае творы для фартэпіяна (паланезы, вальсы, мазуркі, серэнады), ухваленыя Шапэнам і Ф.Лістам, а таксама рамансы і песні на словы С.Вітніцкага і А.Плуга. Атрымаў мастацкую адукацыю ў студыі П.Жэрара. У сярэдзіне 1840-х быў дырэктарам Італьянскай оперы ў Парыжы.

У 1856 вярнуўся на радзіму, жыў у Варацэвічах, у Гродне (1862-63), потым перабраўся на Валынь, быў хатнім настаўнікам. Лепшыя яго музычныя творы, асабліва паланезы, вылучаюцца маштабнасцю, разнастайнасцю і багаццем фактуры, віртуозным стылем, меладычнасцю; заўважаецца імкненне да «паэмнасці», што характэрна для эвалюцыі гэтага жанру ў сярэдзіне 19 ст. У некаторых творах пераважае песенны, лірычны пачатак. Стварыў і ў 1873 выдаў «Граматыку музыкі», высока ацэненую С.Манюшкам. Як мастак найбольш вядомы сваімі замалёўкамі архітэктурных помнікаў і мясцін, звязаных з жыццём і дзейнасцю славутых людзей на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы. Дзеля гэтага ён шмат падарожнічаў па краіне. Замалёўкі рабіў алоўкам, акварэллю, сепіяй. Яго пейзажы адметныя паэтычнасцю і рамантычнай узнёсласцю. Архітэктурныя замалёўкі вызначаюцца строгай дакументальнасцю, таму маюць вялікую каштоўнасць для гісторыі архітэктуры. Толькі на Беларусі ім зроблена больш за 200 такіх малюнкаў.
 
1877
: Нарадзіўся Антон Неканда-Трэпка (11.2.1877, Мінск - 12.2.1942, Казахстан), грамадскі і палітычны дзеяч, педагог, публіцыст. Сваяк Я.Лучыны. Скончыў Мінскую гімназію, Пецярбургскі тэхналагічны інстытут (1903), электратэхнічныя курсы ў Льежы (Бельгія, 1904). Падчас вучобы ў Пецярбургу далучыўся да студэнцкага і беларускага культурніцкага руху. Быў арыштаваны. Адзін са стваральнікаў БСГ. З 1905 працаваў інжынерам-электрыкам у Варшаве, Пецярбургу, Маскве. З 1909 - у складзе выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца». Падчас 1-й сусветнай вайны жыў у Заходняй Еўропе. З восені 1918 - у Мінску, выкладаў у польскай гімназіі і ў настаўніцкім інстытуце. Зімой 1919 працаваў у Наркамасвеце БССР, член Калегіі. Арыштаваны 17.3.1919 ВЧК і высланы ў Смаленск. З 1.3.1920 - намеснік дырэктара Мінскага Вышэйшага педінстытута. З лета 1920 - у Вільні. Выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі, у 1922-1923 і 1928-1930 яе дырэктар. У 1921-1924 - адказны сакратар ТБШ. Супрацоўнічаў з Беларускім навуковым таварыствам, Беларускім выдавецкім таварыствам, Беларускім музеем імя І.Луцкевіча, газетай «Наперад». Выдаў падручнікі па фізіцы і матэматыцы для сярэдніх школ. Арыштаваны НКВД у кастр. 1939; сасланы на 10 гадоў у Сібір. У сувязі з уступленнем у армію генерала Андэрса быў вызвалены. Памёр па дарозе да месца дыслакацыі.
 
1935
: Нарадзіўся Мікола Кусянкоў, беларускі пісьменнік.

Мікола Кусянкоў нарадзіўся ў вёсцы Перарост Добрушскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і настаўніка. У 1953 г. скончыў Буда-Кашалёўскі лясны тэхнікум. Працаваў у лясгасах Калінінградскай вобласці, лесаўпарадчыкам на Беларусі і ў Сібіры. У 1969 г. паступіў на Вышэйшыя літаратурныя курсы пры СП СССР. Пасля заканчэння курсаў (1971) - намеснік адказнага сакратара абласной газеты «Гомельская праўда». З 1977 г. - рэдактар дакументальных фільмаў на кінастудыі «Беларусьфільм». У 1980-1985 гг. - рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». З 1985 г. - загадчык рэдакцыі прозы выдавецтва «Мастацкая літаратура», з 1986 г. - намеснік галоўнага рэдактара гэтага выдавецтва. Скончыў завочна факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1982). Сябра СП СССР з 1967 г. Першы верш надрукаваў у 1955 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Жывіца» (1966), «Без прывалу» (1969), «Дуброва» (1990). Выдаў кнігу апавяданняў «Завязь» (1987).
 
1952
: Нарадзіўся Мікалай Лук’янаў, беларускі жывапісец.

1952: Прыйшла на свет Людміла Паўлікава (Хейдарава), беларуская паэтка.
 
1954
: Нарадзіўся Генадзь Нявыглас, беларускі ваенны, дзяржаўны і грамадскі дзеяч.

У 1975 годзе ён скончыў Маскоўскую вышэйшую памежную каманадную вучэльню. У 1989 годзе спадар Нявыглас скончыў памежны факультэт Вышэйшай школы КДБ СССР. Служыў у Савецкай арміі ў Аўганістане.

У 1975-1997 гадах праходзіў службу ва Ўсходняй памежнай акрузе СССР і памежных войсках Беларусі. Тут ён займаў пасады аператыўнага і каманднага складу.

Г.Нявыглас кіраваў стварэннем спэцыяльных падраздзяленняў беларускіх памежных восйкаў у барацьбе з міжнароднай арганізаванай злачыннасцю.

У 1997-2000 гадах Г.Нявыглас займаў пасаду намесніка старшыні Дзяржаўнага камітэту памежных войскаў Беларусі.
У 2000-2001 гадах зяўляўся начальнікам Службы бяспекі прэзідэнта.
12 верасня 2001 году быў прызначаны дзяржсакратаром Савету бяспекі Рэспублікі Беларусь.

У 2006 годзе, пасля таго як Віктар Шэйман узначаліў ініцыятыўную групу перадвыбарчага штабу Аляксандра Лукашэнкі, Генадзь Нявыглас быў прызначаны кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта (замест Віктара Шэймана), але ў 2008 годзе быў зволены.

1959: У Мінску адбылося ўрачыстае адкрыццё Дзяржаўнага цырку.
 
1968
: Нарадзіўся Юры Жыгамонт, беларускі актор і тэлевядучы. Тым, хто далёка ад Радзімы, Юры найлепш вядомы ў якасці вядучага праграмы «Падарожжа дылетанта» на спадарожнікавым канале «ТВ-Беларусь».
Budzma.org
 
Комментарии
 

Заголовок:      Введите код на картинке:     


   

  
 

 





Хостинг предоставлен


Белорусский календарь
Что происходило в этот
день в истории Беларуси

 
Февраль 2018
 Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        

Добавить событие  





Rambler's Top100 Каталог TUT.BY RATING ALL.BY
ИП Свирко Н.В. УНН 191057948 © PARTA.BY, 2008-2012.
Обратная связь | Наши партнёры | Архив | Помощь