бел | рус

?
  05.03.2009
Расскажи о себе на парте!
 
  02.03.2009
Узнай про родной край на парте
 
  25.02.2009
Дневники на парте!
 
  12.02.2009
Новый дизайн парты!
 
  04.02.2009
У каждого свои интересы на парте
 
     
Зарегистрировано пользователей:
  Всего : 28467
  Сегодня: 0
  Вчера: 0



Погода в Минске » Беларусь


 Каляндар. 10 лютага
1868: Нарадзіўся Карусь Каганец, адзін з пачынальнікаў беларускага адраджэння.

Каганец Карусь (Кастравіцкі Казімір; 1868-1918), беларускі пісьменнік, перакладчык, мастак. Адзін са стваральнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху. За рэвалюцыйную агітацыю сярод сялян двойчы быў вязнем Менскай турмы (1905, 1910). Пісаў вершы, апавяданні, сцэнічныя творы, публіцыстыку, супрацоўнічаў з газетай «Наша Ніва». Распрацоўваў гістарычную тэматыку, праблемы нацыянальна-культурнага і дзяржаўна-палітычнага адраджэння Беларусі.

1882: Нарадзіўся Францішак Умястоўскі, беларускі пісьменнік.

Нарадзіўся ў Вільні. Паходзіў са шляхецкай сям’і; яго жонка - Гелена Дуніна-Марцінкевіч, а сам ён - стрыечны брат Францішка Аляхновіча. Вучыўся ў Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце. Падчас вучобы ў 1902-1904 уваходзіў у падпольную арганізацыю студэнцкай моладзі «Круг беларускай народнай прасветы і культуры». Першы твор (верш «Вецер») апублікаваў у «Каляднай пісанцы на 1904 год» (Пецярбург, 1903).

У 1905 годзе вярнуўся ў Вільню. Гэты горад ператвараўся тады ў цэнтр беларускага нацыянальнага руху. У 1906 годзе разам з Іванам і Антонам Луцкевічамі, Казімірам Кастравіцкім і Алаізай Пашкевіч пачаў выдаваць газету «Наша доля». У 1908 жыў у вёсцы Існаўда Віцебскай губерні. На працягу 1908-1914 друкаваў у газеце «Наша Ніва» апавяданні («Страх», «У лесе», «Доктар ад каўтуна», «Не мужыцкі розум»), напісаныя пад відавочным уплывам беларускага фальклору. Перакладаў творы Оскара Ўайльда і Мікалая Гогаля. У 1914 быў мабілізаваны ў царскую армію. Пра яго вайсковую кар’еру падчас Першай сусветнай вайны вядома няшмат, але ад 1919 году ён апынаецца сярод галоўных стваральнікаў беларускіх вайсковых фармаванняў і выступае як прадстаўнік ЦБШР у Вільні. У верасні 1920 узначаліў Беларускую вайсковую камісію; створаныя ёю беларускія войскі меліся змагацца з бальшавікамі разам з арміяй Пілсудскага. Пасля жыў у Вільні. У 1919 напісаў і апублікаваў у газеце “Беларусь” артыкул пра гісторыю выдання газеты «Наша доля». На матэрыялах вайны напісаў апавяданне «Стася» (1921). Выступаў пераважна як публіцыст. У 1927-1928 выдаваў газету «Беларускі дзень» і часова «Беларуская культура». Заснавальнік і лідэр Беларускай народна-радыкальнай партыі (БНРП).

У 1928 адышоў ад грамадкай і культурна-асветніцкай працы. Мабілізаваны ў польскую армію ў 1939. 18 верасня 1939 трапіў у савецкі палон, быў інтэрнаваны ў лагеры ў Казельску, а потым забіты ў Катыні.

1921: У складзе Наркамата асветы БССР створана Навукова-тэрміналагічная камісія. Яе галоўнай мэтай была распрацоўка навуковай тэрміналогіі на беларускай мове.

1940: Першы этап дэпартацыі насельніцтва з Заходняй Беларусі. 50 тысяч чалавек - асаднікі і службоўцы лясной аховы з сем’ямі - вывезеныя ў Сібір і Казахстан. (Гл. артыкул за 5 лютага)
 
1903
: Вінцэнт Жук-Грышкевіч, беларускі палітык і педагог.

Вінцэнт Антонавіч Жук-Грышкевіч (10[23].2.1903, мяст. Будслаў Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. - 14.2.1989, Канада), палітычны і грамадскі дзеяч, літаратуразнавец, гісторык, педагог. У 1922 скончыў Віленскую беларускую гімназію, у 1927 - філасофскі факультэт Карлавага ўніверсітэта (Прага). З 1927 выкладаў гісторыю, беларускую мову і літаратуру ў Віленскай беларускай гімназіі, Праваслаўнай духоўнай семінарыі, Вышэйшай школе палітычных навук. Актыўна публікаваўся ў перыядычным друку. Пасля ўваходжання ў Вільню Чырвонай Арміі арыштаваны 30.9.1939; асуджаны на 8 гадоў зняволення; накіраваны ў Печлаг (Комі АССР). У 1942 быў вызвалены па амністыі і ўступіў у Польскую армію генерала Андэрса. Удзельнічаў у бітве пад Монтэ Касіна (17.1-4.6.1944, Італія). У 1945-49 выкладаў гісторыю і псіхалогію ў вайсковых школах у Італіі, потым у Англіі. Адзін з заснавальнікаў і першы старшыня Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі (1946). Рэдагаваў часопісы «На шляху», «Беларус на чужыне». З 1950 жыў у Таронта (Канада). Публікаваўся ў газетах «Беларускі эмігрант», «Бацькаўшчына». У 1952 у Атаўскім універсітэце абараніў дысертацыю на тэму «Лірыка Янкі Купалы»; доктар філасофіі. У 1954 пераехаў у Мюнхен (ФРГ), дзе ўзначаліў бел. секцыю радыё «Вызваленне». У 1956 вярнуўся ў Канаду. Супрацоўнічаў у газетах «Бацькаўшчына», «Беларус» (ЗША). У 1970-82 старшыня Рады БНР. Аўтар кнігі «25 сакавіка» (1978). Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансвіку (ЗША).
 
1938
: У жорнах сталінскіх рэпрэсій загінуў Максім Гарэцкі, класік беларускай літаратуры.

1942: Нарадзіўся Алег Чыркун, беларускі кампазітар.

1967: БССР падпісала Міжнародную дамову аб космасе.
Budzma.org
 
Комментарии
 
№1 (17.02.2018 16:43)
Гость
 
№2 (17.02.2018 16:44)
Гость
 

Заголовок:      Введите код на картинке:     


   

  
 

 





Хостинг предоставлен


Белорусский календарь
Что происходило в этот
день в истории Беларуси

 
Февраль 2018
 Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        

Добавить событие  



Бездепозитный бонус форекс 2017 с выводом прибыли форекс alfaforex.com.
Стоматолог Краснодар. Доступные цены! Качество и профессионализм
smileclinic.su


Rambler's Top100 Каталог TUT.BY RATING ALL.BY
ИП Свирко Н.В. УНН 191057948 © PARTA.BY, 2008-2012.
Обратная связь | Наши партнёры | Архив | Помощь