бел | рус

?
  05.03.2009
Расскажи о себе на парте!
 
  02.03.2009
Узнай про родной край на парте
 
  25.02.2009
Дневники на парте!
 
  12.02.2009
Новый дизайн парты!
 
  04.02.2009
У каждого свои интересы на парте
 
     
Зарегистрировано пользователей:
  Всего : 28467
  Сегодня: 0
  Вчера: 0



Погода в Минске » Беларусь


 Каляндар. 7 лютага
1546: Нарадзіўся Хведар Еўлашоўскі, палітык і пісьменнік-мемуарыст.

7 лютага 1546 у Ляхавічах прыйшоў на свет Хведар Еўлашоўскі, беларускі палітык і пісьменнік-мемуарыст. Гісторыкі адзначаюць, што Еўлашоўскі меў шырокія веды ў матэматыцы, справаводзтве і юрыспрудэнцыі. Ездзіў паслом на соймы Рэчы Паспалітай і прадстаўляў там наваградскую шляхту. Еўлашоўскі быў адным з аўтараў тагачаснага крымінальнага кодэксу — “Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага“. Ягонаму пяру належыць найранейшы твор мемуарнага жанру ў беларускай літаратуры, так званыя “Гістарычныя запіскі“. З тых запісак тагачасныя людзі і край паўстаюць для нас і сёння як жывыя.

1881: Нарадзіўся Рамуальд Зямкевіч, беларускі бібліяфіл, аўтар “Нашай Нівы”.

Рамуальд Зямкевіч быў вялікі аматар кніг. Кажуць, што ён быў такі заўзяты бібліяфіл, што не прапускаў старое беларускае кніжкі, асабліва калі яна “дрэнна ляжала“. У выніку сабраў вялізарную калекцыю рарытэтаў, але, на жаль, уся яна згарэла ў вайну. Добра, што некаторыя рукапісы Зямкевіч хоць паспеў апублікаваць.

1992: У галандскім горадзе Маастрыхце (Maastricht) падпісана пагадненне, якое дало пачатак Еўрапейскаму Звязу.

Гісторыя аб’яднання пачалася з Парыжскай дамовы 1951 аб утварэнні Еўрапейскай супольнасці вугалю і сталі, у якую першапачаткова ўвайшлі Бельгія, Францыя, Нямеччына, Італія, Люксембург і Нідэрланды. У 1957 была падпісаная Рымская дамова аб стварэнні Еўрапейскай эканамічнай супольнасці. У 1992 годзе паводле Маастрыхцкай дамовы 15 краін-удзельніц Еўразвязу істотна падвысілі палітычны статус свайго аб’яднання, пагадзіўшыся праводзіць агульную абаронную, фінансавую і эканамічную палітыку.
 
1891
: Пакінуў свет Вінцэсь Каратынскі, беларускі пісьменнік і журналіст.

Нарадзіўся ў 1831 годзе ў вёсцы Селішча Карэліцкага раёну. Адукацыю здабываў самавукам, бо бацька, былы прыгонны селянін, трагічна пайшоў з жыцця вельмі маладым. Працаваў хатнім настаўнікам. З 1850 па 1862 быў сакратаром Уладыслава Сыракомлі. Супрацоўнічаў з польскімі газетамі і часопісамі. Друкаваў артыкулы, тэматычна звязаныя з беларускім краем. Перакладаў на польскую мову творы А. Пушкіна, М. Лермантава, Г. Гейнэ і інш. У 1857 на польскай мове выдаў зборнік вершаў “Чым хата багата, тым рада”, у 1858 — паэму “Таміла”. В. Каратынскаму прыпісваюць ананімныя антыцарскія творы “Гутарка старога дзеда” і “Гутарка суседзяў”. З беларускамоўных твораў захаваліся вершы “Уставайма, братцы, за дзела, за дзела”, “Далі бог-то, Арцём…”, “Туга на чужой старане”.
Budzma.org
 
Комментарии
 

Заголовок:      Введите код на картинке:     


   

  
 

 





Хостинг предоставлен


Белорусский календарь
Что происходило в этот
день в истории Беларуси

 
Февраль 2018
 Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        

Добавить событие  





Rambler's Top100 Каталог TUT.BY RATING ALL.BY
ИП Свирко Н.В. УНН 191057948 © PARTA.BY, 2008-2012.
Обратная связь | Наши партнёры | Архив | Помощь