бел | рус

?
  05.03.2009
Расскажи о себе на парте!
 
  02.03.2009
Узнай про родной край на парте
 
  25.02.2009
Дневники на парте!
 
  12.02.2009
Новый дизайн парты!
 
  04.02.2009
У каждого свои интересы на парте
 
     
Зарегистрировано пользователей:
  Всего : 28467
  Сегодня: 0
  Вчера: 0



Погода в Минске » Беларусь


 Каляндар. 6 лютага
1891: У доме мінскага губернатара ўсталяваны першы ў горадзе тэлефон.
 
1893
: Нарадзіўся Максім Гарэцкі, беларускі пiсьменнiк i лiтаратуразнаўца.

Гарэцкі Максім, нарадзіўся 18.02.1893 г. у вёсцы Малая Багацькаўка (у 1976 г. аб’яднана ў вёску Багацькаўка) Мсцілаўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям’і.

Скончыў Горацкую каморніцка-агранамічную навучальню (1913). Працаваў каморнікам у Летуве. Улетку 1914 г. прызваны ў армію. У час першай імперыялістычнай вайны быў на фронце, ва Ўсходняй Прусіі. Пад Сталупененам паранены. У 1916 г. скончыў Паўлаўскую ваенную навучальню. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі жыў у Смаленску, супрацоўнічаў у «Известиях Смоленского Совета», у газеце «Звязда», з рэдакцыяй якой у пачатку 1919 г. пераехаў у Вільню. Займаўся выдавецкай і навуковай дзейнасцю, працаваў настаўнікам Віленскай беларускай гімназіі. Быў рэдактарам і выдаўцом газет «Наша думка» (1920-1921) і «Беларускія ведамасці» (1921-1922). За сувязь з віленскімі камуністамі трапіў у 1922 г. у Лукішскую турму. У 1923 г. вярнуўся ў БССР. Чытаў лекцыі на рабфаку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, загадваў кафедрай беларускай мовы і літаратуры ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, займаўся літаратурнымі даследаваннямі ў Інстытуце беларускай культуры, а потым у АН БССР. У 1931-1935 гг. жыў у Кіраве (былая Вятка), куды быў высланы. Працаваў чарцёжнікам, тэхнікам. З верасня 1935 г. жыў у пасёлку Пясочня (цяпер г. Кіраў) Калужскай вобласці, дзе працаваў выкладчыкам расейскай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе, у 1938 г. быў арыштаваны і адпраўлены ў лагер у Комі АССР. Справа па абвінавачаню М.Гарэцкага адменена і спынена ў 1957 г. Вярхоўным судом БССР. 07.02.1959 г. Калужскім абласным судом поўнасцю рэабілітаваны.

Расстраляны 10.02.1938 г. у Вязьме.
 
1898
: Нарадзіўся Леў Акіншэвіч, беларускі гісторык

Акіншэвіч Леў (25.01.1898, г. С.Пецярбург - 1980, Нью-Йорк), гісторык, публіцыст, крытык. Вучыўся ў Кіеўскім універсітэце, у 1918 г. прыняў грамадзянства БНР. У 1920-х г. працаваў ва Ўкраінскай Акадэміі Навук, супрацоўнічаў з БелАН і Інбелкультам. З 1933 г. - прафэсар Нежынскага пэдінстытуту. Быў звінавачаны ў беларускім і ўкраінскім нацыяналізме і звольнены. Пад час нямецкай акупацыі жыў ва Ўкраіне. З лета 1944 г. - на эміграцыі. Працаваў у цэнтры па вывучэнні СССР у Вашынгтоне, супрацоўнічаў з БІНіМам.
 
1914
: Аркадзь Куляшоў, народны паэт Беларусі.

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка ў вёсцы Самацевічы Касцюковіцкага раёну Магілёўскай вобласці. Пачаў друкавацца ў 1926 (першы верш апублікаваў у клімавіцкай акруговай газэце «Наш працаўнік»). З 1928 да 1931 году вучыўся ў Мсціслаўскім пэдтэхнікуме, пасля перавёўся на першы курс літаратурнага факультэту Беларускага вышэйшага пэдагагічнага інстытуту, дзе вучыўся да вясны 1933 году. Уваходзіў у БелАПП (Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў). У 1934 годзе працаваў у рэдакцыі газэты «Чырвоная змена», з 1934 да 1936 году — на Беларускім радыё, літкансультантам пры Саюзе пісьменнікаў БССР. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (з 1941 да 1943 году працаваў у армейскай газэце «Сцяг Саветаў» («Знамя Советов»), з 1943 да 1945 году — у Беларускім штабе партызанскага руху). Пасьля вайны напрацягу 1945-1946 гадоў быў рэдактарам газэты «Літаратура і мастацтва», потым начальнікам сцэнарнага аддзела, і ўрэшце з 1958 да 1967 году галоўным рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм».

1921: Выйшаў дэкрэт, якi надаў беларускай, габрэйскай (iдыш), польскай i расейскай мовам статус дзяржаўных у БССР. Такім чынам, тэкст “Пралетарыі ўсіх краінаў, злучайцеся!” на стужках вянка дзяржаўнага гербу тых часоў (дарэчы і сёняшняга!) падаваўся на беларускай, ідыш, расейскай і польскай мовах. Але 28 ліпеня 1938 году Вярхоўны Савет БССР прыняў рашэнне пакінуць на гербе толькі беларуска- й расейскамоўны надпісы.

1928: Нарадзіўся Уладзімір Стальмашонак, беларускі мастак, Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, Народны мастак БССР.

2003: Кампанія БелСел пачала аказваць паслугі сотавай сувязі стандарту CDMA-2000.
Budzma.org
 
Комментарии
 

Заголовок:      Введите код на картинке:     


   

  
 

 





Хостинг предоставлен


Белорусский календарь
Что происходило в этот
день в истории Беларуси

 
Февраль 2018
 Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        

Добавить событие  





Rambler's Top100 Каталог TUT.BY RATING ALL.BY
ИП Свирко Н.В. УНН 191057948 © PARTA.BY, 2008-2012.
Обратная связь | Наши партнёры | Архив | Помощь