бел | рус

?
  05.03.2009
Расскажи о себе на парте!
 
  02.03.2009
Узнай про родной край на парте
 
  25.02.2009
Дневники на парте!
 
  12.02.2009
Новый дизайн парты!
 
  04.02.2009
У каждого свои интересы на парте
 
     
Зарегистрировано пользователей:
  Всего : 28467
  Сегодня: 0
  Вчера: 0



Погода в Минске » Беларусь


 Каляндар. 4 лютага
 
1515
: Нарадзіўся Мікалай Радзівіл Чорны, беларускі магнат і асветнік.

Мікалай РАДЗІВІЛ «Чорны» (4 лютага 1515 — 29 мая 1565), вялікалітоўскі дзяржаўны, палітычны, культурны і рэлігійны дзеяч. З 1550 канцлер ВКЛ, выступаў за суверэннасць ВКЛ у Рэчы Паспалітай, паводле веравызнання кальвініст, прапагандыст кальвінізму ў ВКЛ, у 1553 заснаваў друкарню пры Берасцейскім зборы, пад яго апекай існавала таксама друкарня ў Нясвіжы. У 1647 яго парэшткі разам з парэштакмі жонкі былі ўрачыста перанесены з Вільні ў Дубінкі.
 
1746
: Нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка, герой нацыянальна-вызваленчага руху ў Рэчы Паспалітай і ў ЗША.

Тадэвуш (Анджэй Тадэвуш Банавентура) Касцюшка нарадзіўся ў Мерачоўшчыне зараз Івацэвіцкі раён Брэскай вобласці. Памёр 15 кастрычніка 1817 года ў Швейцарыі. Пахаваны ў Кракаве. У яго гонар названа найвышэйшая гара ў Аўстраліі. Т. Касьцюшка – палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794, нацыянальны герой Польшчы, Беларусі, ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі.
 
1808
: Нарадзіўся Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, беларускі пісьменнік.

Нарадзіўся ў фальварку Панюшкавічы (цяпер Бабруйскі раён) у сярэднезаможнай шляхецкай сям’і. Скончыў Бабруйскую павятовую школу (1824). Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце на медыцынскім факультэце. З 1827 года служыў у Мінскай епархіяльнай кансісторыі, Мінскай крымінальнай палаце. У 1840 годзе пакінуў службу, набыў фальварак Люцынка каля мястэчка Івянец. Тут разгарнулася яго культурна-асветная, літаратурная і тэатральная дзейнасць і прайшлі ўсе наступныя гады жыцця. У час паўстання 1863 – 64 гадоў абвінавачваўся ў распаўсюджванні «шкодных для ўрада» ідэй, быў арыштаваны, знаходзіўся пад следствам, потым выпушчаны пад нагляд паліцыі.
 
1929
: Нарадзіўся Лявон Баразна ў вёсцы Новае Сяло Талачынскага раёну Віцебскай вобласці, мастак дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва і даследнік культуры, актывіст захавання гісторыка-культурнай спадчыны; забіты ў Мінску 15 жніўня 1972 году пры нявысветленых абставінах.
 
1931
: Пакінуў жыццё самагубствам Усевалад Ігнатоўскі. Застрэліўся ў сябе ў хаце пасля чарговага допыту ў НКВД. Дарэчы, такі лёс напаткаў амаль усіх бацькоў-стваральнікаў БССР.

У. Ігнатоўскі нарадзіўся 18 красавіка 1881 году. Ён, беларускі гісторык, адыграў значную ролю ў правядзенні палітыкі беларусізацыі, у вырашэнні праблемы ўзбуйнення БССР, спрыяў вяртанню беларускай эміграцыі на радзіму. Навуковыя працы У. Ігнатоўскага склалі падмурак нацыянальнай канцэпцыі гісторыі беларускага народу. Яго канцэпцыя найбольш поўна выкладзеная ў кнізе «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» (1-е выд. 1919, 5-е выд. 1991), якая доўгі час была падручнікам.
 
1934
: Нарадзіўся Арсень Ліс (в. Вётхава Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл.), беларускі пісьменнік, літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук.

Паходзіць з сялянскай сям’і. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1956). Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Шаркаўшчынскай сярэдняй школе, адначасова загадваў педагагічным кабінетам Шаркаўшчынскага РАНА. У 1957-1959 працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР. Вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. З 1962 - навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. Кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР (з 1967).

 1978
: Памёр Аркадзь Куляшоў, беларускі паэт, Народны паэт Беларусі (1968)

1998: У Нацыянальным акадэмічны тэатры імя Янкі Купалы адбылася прэм’ера спектакля «Парфен і Аляксандра».

2003: У Мінску афіцыйна адчынена палестынская амбасада.
Budzma.org
 
Комментарии
 

Заголовок:      Введите код на картинке:     


   

  
 

 





Хостинг предоставлен


Белорусский календарь
Что происходило в этот
день в истории Беларуси

 
Февраль 2018
 Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        

Добавить событие  





Rambler's Top100 Каталог TUT.BY RATING ALL.BY
ИП Свирко Н.В. УНН 191057948 © PARTA.BY, 2008-2012.
Обратная связь | Наши партнёры | Архив | Помощь