бел | рус

?
  05.03.2009
Расскажи о себе на парте!
 
  02.03.2009
Узнай про родной край на парте
 
  25.02.2009
Дневники на парте!
 
  12.02.2009
Новый дизайн парты!
 
  04.02.2009
У каждого свои интересы на парте
 
     
Зарегистрировано пользователей:
  Всего : 28467
  Сегодня: 0
  Вчера: 0



Погода в Минске » Беларусь


 Каляндар. 3 лютага
 
1769
: У Расіі выпускаюцца першыя папяровыя грошы — асігнацыі.

1919: На Ўсебеларускім з’ездзе саветаў была прынятая першая канстытуцыя БССР. Дарэчы, краіна па гэтай канстытуцыі лічылася самастойнай. Ну а на самой справе ўсяцэла залежыла ад Савецкай Расіі.

1927: Косаўскі расстрэл.

У гэты дзень у мястэчку Косава польскія ўлады расстралялі мірную дэманстрацыю людзей, якія выступалі ў абарону Беларускай сялянска-работніцкай грамады. На падтрымку грамады выйшла паўтары тысячы сялян. Дэманстранты прайшлі па вуліцы Косава, правялі мітынг. Калі яны зноў рушылі празь мястэчка, паліцыя пачала страляць. Было забіта шэсць чалавек і некалькі дзясяткаў паранена. Пахаванне забітых вылілася ў маніфэстацыю пратэсту супраць самавольства паліцыі і польскай акупацыі. Косаўскі расстрэл стаў пачаткам тэрору польскіх уладаў на акупаваных імі землях Заходняй Беларусі.

1964: Памёр Станіслаў Станкевіч, беларускі грамадска-культурны дзеяч, паэт, выдавец. Адна з яго вядомых прац - «Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу».
 
1968
: Нарадзіўся Віктар Каліна, беларускі музыка, спявак шансону.
 
1989
: Памёр Анатоль Анікейчык, беларускі скульптар. Яго найбольш вядомыя і значныя скульптуры мы можам бачыць у Мінскім парку імя Янкі Купалы або помнік Купалу, які быў усталяваны ў Нью-Ёрку.

1990: У Мінску адбыўся І-ы з’езд Сялянскага саюза Беларусі (са студзеня 1993 года Беларускі саюз фермераў).

1993: Вярхоўны Савет Беларусі адмяніў уласную пастанову аб прыпыненні дзейнасці кампартыі Беларусі. За аднаўленне дзейнасці КПБ прагаласавала камуністычная большасць парламенту.
Budzma.org
 
Комментарии
 

Заголовок:      Введите код на картинке:     


   

  
 

 





Хостинг предоставлен


Белорусский календарь
Что происходило в этот
день в истории Беларуси

 
Февраль 2018
 Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        

Добавить событие  





Rambler's Top100 Каталог TUT.BY RATING ALL.BY
ИП Свирко Н.В. УНН 191057948 © PARTA.BY, 2008-2012.
Обратная связь | Наши партнёры | Архив | Помощь