бел | рус

?
  05.03.2009
Расскажи о себе на парте!
 
  02.03.2009
Узнай про родной край на парте
 
  25.02.2009
Дневники на парте!
 
  12.02.2009
Новый дизайн парты!
 
  04.02.2009
У каждого свои интересы на парте
 
     
Зарегистрировано пользователей:
  Всего : 28467
  Сегодня: 0
  Вчера: 0



Погода в Минске » Беларусь


 Каляндар. 1 лютага
1411: Заключаны Торуньскі мір, якім скончылася Вялікая вайна (1409–1411) Польшчы і ВКЛ з Тэўтонскім ордэнам.

Галоўная бітва гэтай вайны: Грунвальдская. Вынікі: значнае аслабленне Тэўтонскага ордэна, аднак як самастойная дзяржава ён праіснаваў яшчэ стагоддзе.

1618: Падпісана Дэўлінскае замірэнне паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай. Да РП адыходзілі ноўгарад-северскія, чарнігаўскія і смаленскія землі (да Вязьмы).
 
1661
: Месцічы Магілёва знішчылі сямітысячны акупацыйны гарнізон маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча.

1717: У Рэчы Паспалітай адбылася паседжанне аднадзённага «Нямога сейма», які абмежаваў уладу караля і пашырыў правы шляхты.
 
1733: Памёр Аўгуст Моцны, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1697-1706, 1709-1733) (нар. 12.5.1670)

Аўгуст Моцны, у Саксоніі Фрыдрых Аўгуст I, у Польшчы Аўгуст II (12 траўня 1670 — 1 лютага 1733) — курфюрст саксонскі (1694 — 1733), кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1697 — 1706, 1709 — 1733). Нарадзіўся ў Дрэздэне. Малодшы сын саксонскага курфюрста з дынастыі Вэтынаў Ёгана Георга III. Саксонскую пасаду атрымаў пасля смерці старэйшага брата Ёгана Георга IV, каралём польскім і вялікім князем літоўскім абраны пасьля смерці Ян Сабескага. Мянушку Моцны атрымаў з прычыны выключнай фізычнай сілы і шматлікіх любоўных прыгод. Карыстаўся папулярнасцю сярод дробнай шляхты.

1811: Нарадзіўся Рамуальд Зянкевіч, беларускі этнограф, педагог (пам. 11.9.1868)

1860: Нарадзіўся Іосіф Ярашэвіч, беларускі гісторык, этнограф, прафесар Віленскага універсітэта (нар. 1793).
 
1863: Пачалося антырасійскае паўстанне, якое шырока вядома ў Беларусі як паўстанне Кастуся Каліноўскага.

1913: Нарадзіліся Сяргей Прытыцкі, беларускі палітычны дзеяч і Антон Алешка, беларускі пісьменнік (пам. 13.9.1971).

1919: Пачаліся заняткі ў Віленскай беларускай гімназіі.

Віленская беларуская гімназія — адна з першых беларускіх сярэдніх школ, якую 1.1.1919 арганізаваў Іван Луцкевіч. Рэгулярныя заняткі ў школе пачаліся 1.2.1919. Гімназія размяшчалася ў “Базыліянскіх мурах”, самым буйным беларускім асяродку ў Вільні. Школа працавала негледзячы на перашкоды з боку польскіх і савецкіх уладаў, некалькі разоў меняна памяшканне, юрыдычны і адукацыйны статус. Дзейнічала да чэрвеня 1944 (1945?), закрытая савецкімі ўладамі. Віленская беларуская гімназія была адукацыйнай установай высокага ўзроўню, таму там апроч беларусаў, вучыліся і габрэі, і палякі, рускія і некалькі латышоў. З яе сцен выйшлі многія і многія дзеячы беларускага руху.

Пераймальнікам традыцый Віленскай беларускай гімназіі з’яўляецца беларуская сярэдняя школа імя Ф. Скарыны ў Вільні.

1921: Спыніла дзейнасць Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі, якую узначальваў Кастусь Езавітаў (адкрытая ў верасні 1919).

Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі — дыпламатычна–консульская ўстанова БНР. Адкрылася ў верасні 1919 на аснове консульства БНР у Рызе, кіраўніком прызначаны К. Езавітаў, вайсковым райцам Павел Вент. Місіі даручалася весці дыпламатычна-консульскую працу, займацца фарміраваннем узброеных сіл і партызанскіх атрадаў для падтрымкі «зялёнага» руху на Віцебшчыне, наладзіць сувязі з Паўночна-Заходнім урадам Расіі (Юдзенічам) з тым, каб дабіцца прызнання БНР. У снежні 1919 пры місіі былі створаны рэгістрацыйна-пашпартныя аддзелы ў Рэвелі (Таліне), Лібаве (Ліепаі) і Тамерфорсе (Тампэрэ). Таксама місія мела свае прэс-бюро. 5 лістапада 1919 урад БНР дазволіў беларускім дыпламатычным прадстаўніцтвам у Латвіі набіраць беларусаў у асобныя атрады ў складзе латвійскага войска

1929: Мінчане пачалі карыстацца Беларускім даведачным бюро сувязі.
Budzma.org
 
Комментарии
 

Заголовок:      Введите код на картинке:     


   

  
 

 





Хостинг предоставлен


Белорусский календарь
Что происходило в этот
день в истории Беларуси

 
Февраль 2018
 Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        

Добавить событие  



Аренда офисов и складов
arenda-a7.ru


Rambler's Top100 Каталог TUT.BY RATING ALL.BY
ИП Свирко Н.В. УНН 191057948 © PARTA.BY, 2008-2012.
Обратная связь | Наши партнёры | Архив | Помощь