бел | рус

?
  05.03.2009
Расскажи о себе на парте!
 
  02.03.2009
Узнай про родной край на парте
 
  25.02.2009
Дневники на парте!
 
  12.02.2009
Новый дизайн парты!
 
  04.02.2009
У каждого свои интересы на парте
 
     
Зарегистрировано пользователей:
  Всего : 28425
  Сегодня: 0
  Вчера: 0



Погода в Минске » Беларусь


 Каляндар. 29 студзеня
1856: нарадзіўся Аляксандр Брукнер, слынны філолаг і гісторык культуры. Шмат часу і працы ён аддаў вывучэнню беларушчыны — ад фальклору і помнікаў старажытнага пісьменства да сучасных яму твораў Багушэвіча, Купалы, Коласа, Цёткі, Багдановіча, Бядулі. Асобную працу Брукнер прысвяціў Францішку Скарыну.
 
1884: нарадзіўся Антон Луцкевіч, адзін з ідэолагаў беларускага адраджэння.

Луцкевіч Антон Іванавіч (1884—1942) — адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху ў ХХ ст., гісторык, літаратуразнаўца, публіцыст. Брат Івана Луцкевіча. У сакавіку 1918 быў разам з Язэпам Туркевічам, Іванам Луцкевічам і Янкам Станкевічам накіраваны на беларускае паседжанне ў Мінск, якое скончылася абвяшчэннем незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918. У 1918—1919 ачольваў урад БНР. Вясною 1920 вярнуўся на сталае жыхарства ў Вільню. Летам таго ж году арыштоўваўся бальшавікамі. Пазней уваходзіў у Віленскі Беларускі нацыянальны камітэт. У верасні 1939 арыштаваны бальшавікамі ў Вільні і перавезены ў Мінск. Асобай нарадай НКУС СССР прыгавораны да 8 гадоў канцлагераў. Памёр у саратаўскай вязніцы НКУС. Рэабілітаваны ў 1989.
 
1878
: нарадзіўся Ўладзімір Самойла, дзеяч беларускага адраджэння.

Самойла Ўладзімір (1878—1941), беларускі мысляр, публіцыст, літаратурны крытык. Скончыў Петраградскі ўніверсітэт (1916). Удзельнічаў у літаратурна-грамадскім руху ў Мінску. З 1908 супрацоўнічаў у мінскіх і віленскіх перыядычных выданнях. З 1918 жыў у Вільні, працаваў выкладчыкам у гімназіях, актыўна супрацоўнічаў у віленскай прэсе. У 1920-я гг. — адзін з вядучых публіцыстаў заходнебеларускага перыядычнага друку вызваленчага кірунку. У 1939 арыштаваны савецкімі ўладамі. Адзін з першых высока ацаніў творчасць Я.Купалы, спрыяў надрукаванню яго першага верша на беларускай мове “Мужык” (1905). У філасофскіх эсэ, нарысах (“Гэтым пераможаш!”, “Трыумфуе Беларусь” і інш.) сцвярджаў гістарычную заканамернасць беларускага нацыянальнага руху і яго аб’ектыўную непераможнасць. У рэцэнзіях і артыкулах пра заходнебеларускую літаратуру вітаў ідэйныя, мастацкія, жанравыя пошукі пісьменнікаў, разглядаў здабыткі літаратуры ў святле росту гістарычнай і палітычнай свядомасці народа. Выступаў з артыкуламі пра творчасць Г.Ібсена, А.Блока, Л.Андрэева і інш.

1922: у Мінску створаны Інстытут беларускай культуры, які пазней рэарганізуюць у Беларускую акадэмію навук.
 
1956
: нарадзіўся Сяргей Бароўскі, футбаліст мінскага Дынама.

1960: створаная першая штучная нырка.

1965: у Мінску, у парку імя М. Горкага адчынены планетарый.
 
1975
: у Мінску адчынены кінатэатр “Кастрычнік”.

1977: Заснаваны Беларускі навукова-даследчы інстытут кардыялогіі.
Budzma.org
 
Комментарии
 

Заголовок:      Введите код на картинке:     


   

  
 

 





Хостинг предоставлен


Белорусский календарь
Что происходило в этот
день в истории Беларуси

 
Август 2017
 Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      

Добавить событие  





Rambler's Top100 Каталог TUT.BY RATING ALL.BY
ИП Свирко Н.В. УНН 191057948 © PARTA.BY, 2008-2012.
Обратная связь | Наши партнёры | Архив | Помощь