бел | рус

?
  05.03.2009
Расскажи о себе на парте!
 
  02.03.2009
Узнай про родной край на парте
 
  25.02.2009
Дневники на парте!
 
  12.02.2009
Новый дизайн парты!
 
  04.02.2009
У каждого свои интересы на парте
 
     
Зарегистрировано пользователей:
  Всего : 28460
  Сегодня: 0
  Вчера: 0



Погода в Минске » Беларусь


 Каляндар. 1 студзеня
 
1467
: нарадзіўся Жыгімонт Стары, вялікі князь.

Жыгімонт Стары (1467-1548) - пяты сын Казіміра Ягайлавіча - 12 кастрычніка 1506 года быў абраны вялікім князем літоўскім, а 9 снежня таго ж года - каралём польскім. Мянушку «Стары» атрымаў за тое, што задоўга да смерці хацеў перадаць свайму нашчадку вялікае княжанне. Жыгімонт вёў войны з Маскоўскай дзяржавай ў 1507-1508, 1512-1522, 1534-1537. Жыгімонт Стары быў вядомы як надзвычай адукаваны манарх. Быў вельмі зычлівы да славутага асветніка і першадрукара Францішка Скарыны. Пры Жыгімонце Старым шырока распаўсюдзілася рэфармацыя, якая спрыяла далейшаму ўздыму пісьменства і культуры, пашырэнню гуманістычных ідэяў.

1622: Папскай канцэлярыяй было прынята рашэнне лічыць пачаткам году 1 студзеня.

1831: уладамі Расейскай імперыі было спынена дзеянне Статута ВКЛ 1588 году ў Віцебскай і Магілёўскай губерніях.
 
1861
: нарадзіўся Яўхім Карскі.

Карскі Яўхім (1861-1931), беларускі філолаг-славіст, заснавальнік беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, палеограф, фалькларыст. Акадэмік Пецярбургскай АН (1916), правадзейны сябра Інбелкульта (1922), Чэшскай АН (1929). Вышэйшае дасягненне эўрапейскай славістыкі канца 19 - пачатку 20 ст. - праца «Беларусы» Яўхіма карскага (т. 1-3, 1903), названая энцыклапедыяй беларусазнаўства.

1904: нарадзіўся Мечыслаў Багаткевіч (1.1.1904 – 4.3.1942), каталіцкі рэлігійны дзеяч. Расстраляны гестапаўцамі, пазней беатыфікаваны.

1919: у Вільні была заснаваная беларуская гімназія.

Віленская беларуская гімназія — адна з першых беларускіх сярэдніх школ, якую 1.1.1919 арганізаваў Іван Луцкевіч. Рэгулярныя заняткі ў школе пачаліся 1.2.1919. Гімназія размяшчалася ў “Базыліянскіх мурах”, самым буйным беларускім асяродку ў Вільні. Школа працавала нягледзячы на перашкоды з боку польскіх і савецкіх уладаў, некалькі разоў меняна памяшканне, юрыдычны і адукацыйны статус. Дзейнічала да чэрвеня 1944 (1945?), закрытая савецкімі ўладамі. Віленская беларуская гімназія была адукацыйнай установай высокага ўзроўню, таму там апроч беларусаў, вучыліся і габрэі, і палякі, рускія і некалькі латышоў. Пераймальнікам традыцый Віленскай беларускай гімназіі з’яўляецца беларуская сярэдняя школа імя Ф. Скарыны ў Вільне.

1919: у Смаленску была абвешчаная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь.

Стварэнне савецкімі ўладамі ССРБ (пазней — БССР) сталася крокам на адказ стварэнню 25 сакавіка 1918 году Беларускай Народнай Рэспублікі. Праз месяц саветы зліквідавалі ССРБ, але у 1920 годзе аднавілі — як буферную рэспубліку на мяжы з Польшчай. Фармальна да ўступлення ў СССР у 1922 годзе БССР была незалежнай дзяржавай, якая дэлегавала свае знешнепалітычныя, фінансавыя і вайсковыя паўнамоцтвы кіраўніцтву РСФСР. БССР праіснавала да 19 верасня 1991 году, калі назва незалежнай беларускай дзяржавы змянілася на назву Рэспубліка Беларусь.

1927: нарадзіўся Кастусь Рамановіч, удзельнік антысавецкага падпольнага Саюза вызвалення Беларусі ў Наваградку, вязень савецкіх канцлагераў. Жыве ў Пінску.

1929: у Мінску была адчынена Акадэмія Навук БССР.

1933: у Вільні выйшаў першы нумар газеты «Родны край» (выдавалася да 1936) – органа Таварыства Беларускай Асветы.

1937: нарадзіўся Станіслаў Багданкевіч, беларускі банкір, доктар эканамічных навук, прафесар.

Станіслаў Багданкевіч нарадзіўся ў вёсцы Шапавалы Валожынскага раёну Менскай вобласці. Скончыў Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум, маскоўскі фінансава-эканамічны інстытут. Доктар эканамічных навук, прафесар. У 1991-1995 – старшыня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 13-га склікання, лідэр фракцыі “Грамадзянскае дзеянне” (1995-1996). Член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, яе старшыня (1995-2000), з 2000 г - ганаровы старшыня.

1938: нарадзілася Данута Бічэль-Загнетава, беларуская паэтка. Жыве ў Гародні.

1945: нарадзілася Вольга Іпатава, беларуская пісьменніца. Жыве ў Мінску.
 
1961
: нарадзіўся Ігар Гермянчук, беларускі журналіст, выдавец, грамадзкі дзеяч. Друкаваўся пад псеўданімамі: Пятро Панкратовіч, Мікола Грынявіцкі. Паходзіць з вёскі Стракавічы Светлагорскага раёну Гомельскай вобласці, журналіст, удзельнік беларускага незалежніцкага руху, галоўны рэдактар газеты «Свабода» (1991-1999).

1983: ARPANET змяніла асноўны пратакол з NCP на TCP/IP, што і прывяло да ўзнікнення сучаснага Інтэрнэту.

1990: створаны Слонімскі Беларускі Драматычны Тэатр.
Budzma.org
 
Комментарии
 

Заголовок:      Введите код на картинке:     


   

  
 

 





Хостинг предоставлен


Белорусский календарь
Что происходило в этот
день в истории Беларуси

 
Январь 2018
 Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        

Добавить событие  



ТСА пилинг краснодар
cosmetologykrd.ru


Rambler's Top100 Каталог TUT.BY RATING ALL.BY
ИП Свирко Н.В. УНН 191057948 © PARTA.BY, 2008-2012.
Обратная связь | Наши партнёры | Архив | Помощь