бел | рус

?
  05.03.2009
Расскажи о себе на парте!
 
  02.03.2009
Узнай про родной край на парте
 
  25.02.2009
Дневники на парте!
 
  12.02.2009
Новый дизайн парты!
 
  04.02.2009
У каждого свои интересы на парте
 
     
Зарегистрировано пользователей:
  Всего : 28460
  Сегодня: 0
  Вчера: 0



Погода в Минске » Беларусь


 Каляндар. 2 студзеня
 
1793
: Другі падзел Рэчы Паспалітай

Магнацтва на чале з Севярынам Ржэвускім, Шчэнсным Патоцкім і Ксаверыем Браніцкім разгарнула барацьбу супроць Канстытуцыі 1791 году (якая сярод іншага ліквідавала ВКЛ) і звярнулася па вайсковую дапамогу да Расеі. Складзены ў Пецярбурзе акт антыўрадавай канфедэрацыі быў апублікаваны ў памежным украінскім мястэчку Таргавіца. У дакуменце ішла гаворка пра барацьбу за ранейшы парадак кіравання Рэчай Паспалітай.

У траўні 1792 года канфедэраты следам за царскімі палкамі перайшлі мяжу. Адначасова на тэрыторыю Рэчы Паспалітай уварваліся войскі Прусіі. У Беларусі дзейнічала 30-тысячная расейская армія. Яна без бою захапіла Ўшачы, Браслаў, Бабруйск, Нясвіж, Наваградак, Слонім і Горадню. Пад Мірам быў разбіты корпус Юдзіцкага. 23 ліпеня, пасля бітвы пад Берасцем, войска Вялікага Княства адышло за Буг. Назаўтра кароль Станіслаў Аўгуст абвясціў, што ён далучаецца да Таргавіцкай канфедэрацыі.

Перамога таргавічанаў, падтрыманых расейскімі і прускімі штыхамі, прывяла да скасавання Канстытуцыі і адмены ўсіх прагрэсіўных рэформаў, прынятых Чатырохгадовым соймам 1788-1792 гадоў. Было замацавана прыгоннае права, выгнаны ў эміграцыю сотні патрыётаў і прыхільнікаў рэформаў. Трымаючы на месцах уладу ў сваіх руках, канфедэраты займаліся рабункамі і тэрорам.

Таргавіцкая канфедэрацыя спрычынілася да другога падзелу Рэчы Паспалітай. Расея ўлучыла ў свае межы Менскае ваяводства, а таксама рэшту Полацкага і Віцебскага. Каралеўскім універсалам гэтыя ваяводствы, як і захопленыя раней Амсціслаўскае і Смаленскае, былі ліквідаваныя.

Каб узаконіць падзел, на загад імператрыцы ў Горадні склікалі сойм, які ўвайшоў у гісторыю пад назовам “нямога”. Пратэстуючы, дэпутаты тры дні маўчалі. Царыцыных назіральнікаў цяжка было збіць з панталыку: яны задаволена абвясцілі, што маўчанне - знак згоды.

1864: у гэты дзень загінулі Мечыслаў Дарманоўскі і Ігнат Здановіч, кіраўнікі паўстання 1863-1864 гг. ў Беларусі і Літве.
 
1920: нарадзіўся Айзек Азімаў, амерыканскі пісьменнік-фантаст

Айзек Азімаў (сапраўднае імя Ісаак Юдавіч Азімаў) – амерыканскі біяхімік і пісьменнік навуковай фантастыкі мае беларускае паходжанне, нарадзіўся ў вёсцы Пятровічы, якая пры нараджэнні яго ўваходзіла ў склад былой БССР, зараз Смаленская вобласць Расіі.

1928: нарадзіўся Уладзімір Цвірка, дзеяч беларускай эміграцыі (Нямеччына, Ангельшчына, Бельгія), журналіст.
 
1946
: у засценках маскоўскаў турмы “Бутырка” скончыў сваё жыццё Фабіян Абрантовіч - беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч, каталіцкі святар усходняга абраду, публіцыст і філосаф.

1950: нарадзіўся Сямён Домаш, беларускі палітык, былы старшыня Гродзенскага аблвыканкома, кандыдат ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах 2001 году. За некалькі дзён да галасавання зняў сваю кандыдатуру на карысць Уладзіміра Ганчарыка.
Budzma.org
 
Комментарии
 

Заголовок:      Введите код на картинке:     


   

  
 

 





Хостинг предоставлен


Белорусский календарь
Что происходило в этот
день в истории Беларуси

 
Январь 2018
 Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        

Добавить событие  





Rambler's Top100 Каталог TUT.BY RATING ALL.BY
ИП Свирко Н.В. УНН 191057948 © PARTA.BY, 2008-2012.
Обратная связь | Наши партнёры | Архив | Помощь