бел | рус

?
  05.03.2009
Расскажи о себе на парте!
 
  02.03.2009
Узнай про родной край на парте
 
  25.02.2009
Дневники на парте!
 
  12.02.2009
Новый дизайн парты!
 
  04.02.2009
У каждого свои интересы на парте
 
     
Зарегистрировано пользователей:
  Всего : 28460
  Сегодня: 0
  Вчера: 0



Погода в Минске » Беларусь


 Каляндар. 3 студзеня
 
1738
: нарадзіўся Казімір Нарбут, мысляр, асветнік і філосаф эпохі Асветніцтва (памёр 17.3.1807 году).

Нарадзіўся ў маёнтку Яшнец Лідскага пав., мысляр-асветнік, прадстаўнік эклектычнага кірунку ў філасофіі эпохі Асветніцтва ў Беларусі і Літве. Вучыўся ў піярскай школе ў Шчучыне, потым у Любяшоўскім навіцыяце і ў піярскім калегіуме ў Дубровіцы, з 1759 у піярскім калегіуме ў Вільні, каля 4 гадоў –у піярскім вучылішчы ў Рыме. У 1764 вярнуўся на радзіму, прызначаны прафесарам і прэфектам піярскага калегіума ў Дубровіцы. Пасля жыў у Вільні, чытаў лекцыі па філасофіі, быў прэфектам піярскай друкарні. У 1769 выдаў у Вільні падручнік па логіцы («Логіка, або Навука разважання і меркавання пра прадметы навукі», на польскай мове). Аўтар курса «Эклектычнай філасофіі» і рукапісаў на лац. мове. Пераклаў з французскай мовы на польскую кнігу «Ваенная навука прускага караля для яго генералаў» (1771). У прадмове да яе выказаў сваё захапленне грамадскімі мерапрыемствамі, што ажыццяўляліся ў тагачаснай Беларусі, у прыватнасці будаўніцтвам Пінскага канала. Як член Адукацыйнай камісіі, займаўся рэформай школьнага навучання ў Беларусі і Літве. Член «Таварыства па складанні элементарных кніг», напісаў 2 раздзелы для школьнага «Статута парафіяльных школ» і настаўленне «Аб інспектаванні школ». Выступаў за вызваленне філасофіі ад схаластыкі і багаслоўя, за развіццё навукі. Крытыкаваў сістэму адукацыі ў акадэміях і калегіумах ордэна езуітаў, выступаў за свецкую сістэму адукацыі.

1855: памёр Антон Марціноўскі — выдавец і пісьменнік, які ўвасобіў у сабе шматкультурнасьць віленскага краю. Нарадзіўся Марціноўскі ў Радашкавічах, скончыў Менскую гімназію і Віленскі ўніверсітэт. Заснаваў Віленскае друкарскае таварыства. Стаў рэдактарам сатырычнага часопіса “Брыкавыя ведамасці“, газеты “Кур'ер літоўскі“, першага ў Беларусі і Літве навукова-літаратурнага часопіса “Віленскі дзённік“. У сваёй друкарні ў Вільні Марціноўскі выдаў больш за 400 назваў кніг, пераважна гістарычнай літаратуры.

1905: нарадзіўся Уладзімір Хадыка, беларускі паэт.

1938: загінуў Мікалай Багародзкі, беларускі гісторык і архівіст.
 
1944
: нарадзіўся Міхась Раманюк, беларускі этнограф.

Міхась Раманюк нарадзіўся ў в. Кавалі Брагінскага раёну Гомельскай вобласці, гадаваўся ў в. Дзяржынскага раёну. Міхась раманюк выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў. Заснаваў часопіс «Мастацтва Беларусі» і стаў ягоным першым галоўным рэдактарам. Стварыў сцэнічныя строі для Дзяржаўнага народнага хору і Дзяржаўнага ансамблю танцу Беларусі. За ўласныя грошы правёў дзясяткі этнаграфічных экспедыцыяў, плёнам якіх сталі больш за 130 рэканструкцыяў традыцыйных строяў беларусаў. Збор і архіў Міхася Раманюка налiчвае звыш за 100 000 адзiнак унiкальнага этнаграфiчнага матэрыялу, сабранага ўласнымi рукамi; падарожныя дзённiкi складаюць дзясяткi тамоў. Важная частка шматгадовай творчай дзейнасці Мiхася Раманюка — артыкулы i iлюстрацыi ў энцыклапедыях: «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», «Энцыклапедыя Літаратуры і Мастацтва Беларусі», «Этнаграфiя Беларусi»… У 1981 годзе выдаў альбом «Беларускае народнае адзенне», што складаецца з архіўных фотаздымкаў ды фотаздымкаў, зробленых аўтарам падчас экспедыцыяў 1967-1980 гадоў. Строі вызначаны аўтарам згодна этнаграфічным рэгіёнам Беларусі. Памёр ва ўзросьце 53 гадоў ад цяжкой хваробы.

1946: нарадзіўся Тадэвуш Кандрусевіч, каталіцкі арцыбіскуп-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
 
1951
: памёр Іосіф Лангбард, менскі архітэктар 20 стагоддзя. Ён з’яўляецца аўтарам праектаў Дома ураду БССР (1930-1934), Акруговага Дому афіцэраў (1939), Дзяржаўнага тэатра оперы и балета БССР (1937), галоўнага корпусу АН БССР (1937), у Магілёве – Дому Саветаў (1939).

1958: нарадзіўся Багдан Андрусішын (Данчык), амнрыканец беларускага паходжання, спявак.
Budzma.org
 
Комментарии
 

Заголовок:      Введите код на картинке:     


   

  
 

 





Хостинг предоставлен


Белорусский календарь
Что происходило в этот
день в истории Беларуси

 
Январь 2018
 Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        

Добавить событие  





Rambler's Top100 Каталог TUT.BY RATING ALL.BY
ИП Свирко Н.В. УНН 191057948 © PARTA.BY, 2008-2012.
Обратная связь | Наши партнёры | Архив | Помощь