бел | рус

?
  05.03.2009
Расскажи о себе на парте!
 
  02.03.2009
Узнай про родной край на парте
 
  25.02.2009
Дневники на парте!
 
  12.02.2009
Новый дизайн парты!
 
  04.02.2009
У каждого свои интересы на парте
 
     
Зарегистрировано пользователей:
  Всего : 28460
  Сегодня: 0
  Вчера: 0



Погода в Минске » Беларусь


 Каляндар. 5 студзеня
 
1104
: нарадзілася Еўфрасіння Полацкая.

Еўфрасінню Полацкую здаўна шануюць як нябесную заступніцу Беларускае зямлі. Еўфрасіння прыйшла на свет на пачатку ХІІ стагоддзя ў Полацку ў сям’і князя Святаслава-Георгія і даводзілася ўнучкай найславуцейшаму з полацкіх валадароў — Усяславу Чарадзею. Дзяўчынку назвалі старажытным полацкім імем Прадслава. Слава пра розум і прыгажосць полацкай князёўны разнеслася далёка па славянскіх землях. Калі Прадславе споўнілася дванаццаць гадоў (у такім вяку дзяўчынка ўжо лічылася тады нявестаю), у Полацак зачасцілі сваты. Бацькі меркавалі выдаць князёўну замуж за сына нейкага слаўнага сваім багаццем і княжаннем уладара. Аднак Прадслава абрала сабе іншы шлях: пастанавіўшы стаць Хрыстоваю нявестаю, яна прыйшла ў манастыр і прыняла пострыг пад імем Еўфрасінні.

Спачатку маладая манашка пасялілася ў келлі Сафійскага сабора. Тут яна перапісвала і перакладала з іншых моваў кнігі і, як лічаць некаторыя гісторыкі, вяла Полацкі летапіс. Праз колькі гадоў духоўнага ўдасканалення яна заснавала ў Полацку жаночы, а затым і мужчынскі манастыры. Пры іх Еўфрасіння адчыніла скрыпторыумы - майстэрні па перапісванні кніг, а таксама школы, у якіх дзеці авалодвалі граматай, вучылі гісторыю, грэцкую і лацінскую мовы, спасцігалі навуку красамоўства.

Асветніца збірала вакол сябе таленавітых людзей, і таму яе можна назваць нашай першай мецэнаткаю. На яе заказ полацкі дойлід Іаан пабудаваў сусветна вядомую царкву Спаса, а ювелір Богша (хрысціянскае імя Лазар) стварыў крыж - бясцэнную святыню беларусаў. Унучка Ўсяслава Чарадзея ўздымала свой голас супроць княскіх усобіц, папярэджвала, што братазабойчыя войны могуць прывесці Бацькаўшчыну да гібелі.

Мошчы святой Еўфрасінні спачываюць у Спасаўскай царкве полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра. Дзень памяці нябеснай заступніцы Беларусі святкуецца 5 чэрвеня (23 траўня паводле старога стылю).

1931: нарадзіўся Уладзімер Піліповіч, беларускі акадэмік, дырэктар Інстытуту электронікі АН БССР.
 
1938
: нарадзіўся Аляксандар Вайтовіч, беларускі акадэмік, фізык і палітык.

1984: У Мінску заснаваны музей “Дом Ваньковічаў”.
Budzma.org
 
Комментарии
 

Заголовок:      Введите код на картинке:     


   

  
 

 





Хостинг предоставлен


Белорусский календарь
Что происходило в этот
день в истории Беларуси

 
Январь 2018
 Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        

Добавить событие  



Изготовление домов, бань и др. Строительство и отделка домов
sddom.ru


Rambler's Top100 Каталог TUT.BY RATING ALL.BY
ИП Свирко Н.В. УНН 191057948 © PARTA.BY, 2008-2012.
Обратная связь | Наши партнёры | Архив | Помощь