бел | рус

?
  05.03.2009
Расскажи о себе на парте!
 
  02.03.2009
Узнай про родной край на парте
 
  25.02.2009
Дневники на парте!
 
  12.02.2009
Новый дизайн парты!
 
  04.02.2009
У каждого свои интересы на парте
 
     
Зарегистрировано пользователей:
  Всего : 28460
  Сегодня: 0
  Вчера: 0



Погода в Минске » Беларусь


 Каляндар. 6 студзеня
 
1582
: Іван Жахлівы перадаў Лівонію, Полацак і Вяліж Рэчы Паспалітай і атрымаў Вялікія Лукі і Пскоўскія землі ад Стэфана Баторыя. Скончыліся ваенныя дзеянні Лівонскай вайны.

Даведка: Лівонская вайна (1558—1583) пачалася 22 студзеня 1558 году. Вялася Расіяй за тэрыторыі Прыбалтыкі за выхад да Балтыйскага мора.

У 1558 годзе маскоўскі цар Іван IV, больш вядомы як Іван Жахлівы, распачаў вайну супраць былога Лівонскага ордэна. На той час Ордэн уяўляў сабой канфэдэрацыю — саюз 5 княстваў, створаных нямецкімі рыцарамі. Асноўнай мэтай маскоўскага цара была здабыча выхаду да Балтыйскага мора, гэта давала магчымасць самастойна гандляваць з Еўропай без дапамогі шматлікіх пасрэднікаў. Атрымаўшы выхад да Балтыкі, Расія магла больш актыўна ўдзельнічаць і ў еўрапейскіх справах. Лівонія была аб’яўлена спадчынай маскоўскіх князёў на падставе таго, што ў старажытныя часы гэтай тэрыторыяй валодалі князі Кіеўскай Русі. Спадчынай Масквы таксама была названая і частка ВКЛ — беларускія і ўкраінскія землі з Полацкам, Віцебскам, Воршай, Магілёвам, Кіевам і іншымі буйнымі гарадамі.

Вялікая маскоўская армія ў першыя месяцы ваенных дзеянняў у Прыбалтыцы захапіла Нарву, Дэрпт, падступіла да Рэвеля. Ордэн запрасіў перамір’я, адначасова актыўна стаў шукаць саюзнікаў у Еўропе, аднак Швэцыя, Данія і Польшча адмовіліся ваяваць супраць Расіі, толькі Вялікае княства Літоўскае, разумеючы небяспеку маскоўскага заваявання Лівоніі, вырашыла аказаць дапамогу Ордэну. У 1559 годзе Лівонія перайшла пад пратэктарат ВКЛ, у выніку ваенныя дзеянні аднавіліся, і зноў паспяхова для Івана IV. У ліпені 1561 году войска ВКЛ на чале з Мікалаем Радзівілам Рудым уступіла ў Лівонію, але было разбітае каля гораду Пярну. Ордэн фактычна перастаў існаваць. Апошні магістар Кетлер перадаў у сакавіку 1562 году Мікалаю Радзівілу Чорнаму (стрыечны брат Мікалая Радзівіла Рудога) пячатку Ордэна і ключы ад Рыгі. Каб пашырыць кола ўдзельнікаў вайны, Кетлер перадаў эстонскія землі Швецыі, востраў Эзэль Даніі, Лівонію — ВКЛ, за сабой захаваў толькі Курляндыю на правах спадчыннага свецкага княства. Адначасова вялікі князь Жыгімонт Аўгуст прызначыў Кетлера сваім намеснікам у Лівоніі. Так перастала існаваць ваенна-царкоўная дзяржава — Лівонскі ордэн.

У адказ на гэта, атрады Івана IV у пачатку 1562 году спустошылі ваколіцы Мсціслава, Шклова, Воршы, Віцебску, Дуброўны, Копыля. Для генеральнага наспуплення на Полацак пад Мажайскам рыхтавалася армія ў 60 тысячаў чалавек. 31 студзеня 1563 году гэтае войска асадзіла Полацак, а праз два тыдні гераічнай абароны (15 лютага) захапіла горад. Вільня запрасіла міру, але патрабаванні маскоўскага цара былі празмерныя — Полацак і Лівонія павінныя быць далучаныя да Расіі. У 1564 годзе ваенныя дзеянні аднавіліся. Невялікаму войску Мікалая Радзівіла Рудога ўдалося разбіць дзве расійскія арміі — каля ракі Ула 25 студзеня і пад Воршай 2 лютага 1564 году. Спробы Івана IV пранікнуць у цэнтр дзяржавы былі сарваныя. Але расійскі цар добра замацаваўся ў паўночнай Беларусі — у 1566—1569 гадах ён будуе каля Полацку крэпасці Суша, Сокал, Сітна, Красны, Казьяны, Усвяты, Туроўля. У гэтых умовах княству патрабаваўся саюзнік, бо аднаму яму адбіць напады маскоўскага цара было немагчыма. Найбольш верагодным саюзнікам была Польшча, з якой у 1569 годзе была заключана Люблінская унія. У 1570 годзе новая дзяржава — Рэч Паспалітая пайшла на перамір’е з Іванам IV, апошняму таксама патрабавалася часова замірыцца з Літвой і Польшчай, бо пачаліся ваенныя дзеянні супраць Швецыі. Хутка памёр апошні прадстаўнік дынастыі Ягелонаў бяздзетны Жыгімонт II Аўгуст, таму ваенныя дзеянні аднавіліся толькі праз некалькі гадоў, калі ў Рэчы Паспалітай усталяваўся ўнутраны парадак.
 
1892
: нарадзіўся Адам Станкевіч, беларускі рыма-каталіцкі святар, грамадзка-культурны дзеяч, асветнік, культуролаг, выдавец, публіцыст.

Паводле даробку ў культуру й наогул у нацыянальнае жыццё беларусаў Адам Станкевіч выглядае сваім сярод Скарыны, Каліноўскага, Багушэвіча – тых, чыім стваральным духам ён натхняўся.

Паміж яго прыходам на свет 6 студзеня 1892 году на Віленшчыне ў вёсцы з адметным назовам Арляняты і з'яўленнем у лістападзе 1949-га яшчэ адной безыменнай лягернай магілы пад горадам Тайшэтам у Іркуцкай вобласьці змясцілася столькі, што хапіла б і на дзесяцёх.

На новы 1915 год малады ксёндз Адам адправіў першую імшу ў парафіяльным касцёле гістарычна-векапомнага Крэва. Праз тры гады выпускнік Пецярбурскай духоўнай акадэміі Станкевіч прыяжджае ў Вільню ўжо вядомым публіцыстам і дзеячам Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Адным з першых ён пачынае карыстацца беларускай мовай у набажэнствах і публічных выступах. Выкладае рэлігію ў Віленскай беларускай гімназіі. Праходзіць на выбарах у Польскі сойм…

У 1920-х-30-х гадах без асобы Станкевіча немагчыма ўявіць нацыянальнае жыццё ўсёй Заходняй Беларусі. Кіраўнік Таварыства беларускай школы, заснавальнік Віленскай друкарні імя Скарыны, рэдактар і выдавец часопісу “Хрысціянская думка”…

Польскія ўлады двойчы высылаюць яго падалей ад сталіцы. У 1939-м Станкевіч вяртаецца ў Вільню, ужо занятую Чырвонай Арміяй. І пад “саветамі”, і пасля хуткай перадачы Вільні Літве, і ў часы нямецкай акупацыі ён працягвае ахвярна служыць беларускай справе: адчыняе школы, аднаўляе газету “Крыніца”. Старыя беларусы-віленчукі дагэтуль згадваюць Станкевічавы казанні ў касцёле святога Мікалая, якія давалі магутную духоўную падтрымку ў ваеннае ліхалецце. Завітваючы ў гэты храм, я і сёння, здаецца, чую пранікнёныя словы Адама на роднай мове.

Пасля вайны па Станкевіча прыходзяць людзі з ведамства Берыі. Яны нават не імкнуцца абвінаваціць айца Адама ў супрацоўніцтве з немцамі, ад якіх той заўсёды трымаўся на дыстанцыі. Галоўнае злачынства – вера ў будучую незалежную Беларусь. Такая “віна” ацэньваецца ў 25 гадоў няволі.

Віленскія беларусы збяруць грошы і паставяць на могілках паблізу Крэва помнік свайму святару і яго маці. Велічным духоўным помнікам Адаму Станкевічу застанецца ягоная спадчына, у якой вылучаюцца глыбінёю і аналітычнасьцю працы “Беларускі хрысціянскі рух” і “Хрысціянства і беларускі народ”.

Перад арыштам айцец Адам працаваў над кнігаю “Гісторыя Беларусі”, дзе называў гістарычны шлях нашага народу “рухам да гарманічнай нацыянальнай цэласці”. Няздзейсненае ў XX стагоддзе нам наканавана ўрэчаісніць у XXI…

1919: нарадзілася Аўгіння Каранеўская, дзяячка беларускага руху ў Аўстраліі.

1963: памёр Андрэй Александровіч, беларускі пісьменнік, перакладчык (нар. 22.1.1906)

1975: памёр Юрка Віцьбіч, беларускі пісьменнік, дзеяч эміграцыі ў Амэрыцы.

1988: памёр Рэм Салавухін, беларускі савецкі фізік, прафесар БДУ (нар. 19.11.1930).
 
2004
: памёр Янка Юхнавец, беларускі паэт (нар. 21.11.1921).
Budzma.org
 
Комментарии
 

Заголовок:      Введите код на картинке:     


   

  
 

 





Хостинг предоставлен


Белорусский календарь
Что происходило в этот
день в истории Беларуси

 
Январь 2018
 Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        

Добавить событие  





Rambler's Top100 Каталог TUT.BY RATING ALL.BY
ИП Свирко Н.В. УНН 191057948 © PARTA.BY, 2008-2012.
Обратная связь | Наши партнёры | Архив | Помощь