бел | рус

?
  05.03.2009
Расскажи о себе на парте!
 
  02.03.2009
Узнай про родной край на парте
 
  25.02.2009
Дневники на парте!
 
  12.02.2009
Новый дизайн парты!
 
  04.02.2009
У каждого свои интересы на парте
 
     
Зарегистрировано пользователей:
  Всего : 28460
  Сегодня: 0
  Вчера: 0



Погода в Минске » Беларусь


 Каляндар. 8 студзеня
1911: нарадзіўся Уладзімір Дудзіцкі, беларускі паэт, дзеяч эміграцыі.

1919: Мінск быў абвешчаны сталіцаю БССР.

1936: нарадзіўся Генадзь Каханоўскі, беларускі гісторык, які ўсё жыццё прысвяціў роднаму Маладзечанскаму краю.
Каханоўскі Генадзь (псеўд. Габрук Верасень, Г.Гак, Г.Дамашовец, Г.Канстанцінаў; 08.01.1936, в. Дамашы Маладзечанскага пав. Віленскага ваяводзтва (цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл.) - 15.01.1994, пахаваны ў в. Насілава Маладзечанскага р-ну), беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, археолаг, фалькларыст, музэезнаўца, папулярызатар краязнаўчай і музэезнаўчай навукі. З-за сваёй патрыятычнай пазыцыі ў канцы 1960-1970-х звальняўся з працы; ня меў магчымасьці выяжджаць за мяжу.

К. скончыў у 1952 Насілаўскую семігодку, праз тры гады сярэднюю школу ў в. Лебедзева. У 1958 паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага педагагічнага інстытуту, нейкі час паралельна працаваў у васьмігадовай школе ў в. Ленкаўшчына на Маладзечаншчыне, потым у школах Маладзечна. З 1964 працуе ў Мінскім абласным краязнаўчым музэі (Маладзечна), (з 1966 - навуковы супрацоўнік, 1968 - намеснік дырэктара па навуковай працы, з 1978 - дырэктар музэя). З 1982 К. - старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР.

У 1989 спрычыніўся да заснавання Беларускага Краязнаўчага Таварыства, быў ягоным першым старшынёй. З 1991 - загадчык аддзелу краязнаўства ў Нацыянальным Навукова-Асветным Цэнтры імя Ф.Скарыны, у 1992 г. абараніў доктарскую дысертацыю па крыніцазнаўстве матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі, што было першай дысертацыяй такога роду ў Беларусі. У тым жа годзе ўзнагароджаны медалём Ф.Скарыны.

1954: у Беларусі былі ліквідаваныя вобласці: Бабруйская, Баранавіцкая, Палеская з цэнтрам у Мазыры, Пінская і Полацкая.

1980: памёр Канстанцін Кіслы, беларускі музыка, кампазітар, дырыжор царкоўных і свецкіх хораў (нар. 21.5.1898).

1997: памерла Аляксандра Саковіч, беларуская пісьменніца (нар. 27.12.1906).
Budzma.org
 
Комментарии
 

Заголовок:      Введите код на картинке:     


   

  
 

 





Хостинг предоставлен


Белорусский календарь
Что происходило в этот
день в истории Беларуси

 
Январь 2018
 Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        

Добавить событие  





Rambler's Top100 Каталог TUT.BY RATING ALL.BY
ИП Свирко Н.В. УНН 191057948 © PARTA.BY, 2008-2012.
Обратная связь | Наши партнёры | Архив | Помощь